Беларуская Служба

У Румыніі завяршаюцца вучэнні НАТА Sea Shield 25

09.04.2025 17:21
Паўночнаатлантычны альянс правёў у Чорным моры найбуйнейшыя ў гэтым годзе ваенна-марскія вучэнні Sea Shield (Марскі шчыт).
Ілюстрацыйнае фотаEPA/FRANCK ROBICHON Dostawca: PAP/EPA

Ужо некалькі дзён у Румыніі трэніруюцца больш за дзве тысячы трыста вайскоўцаў з Румыніі ды адзінаццаці іншых краін НАТА.

У іх распараджэнні было больш за восемдзесят транспартных сродкаў - ад караблёў, верталётаў па бронеаўтамабілі.

Вайскоўцы мадэлявалі складаныя сцэнарыі баёў у любых умовах: на моры, на рэках, пад вадой, на сушы і ў паветры. «Мы гатовыя супрацьстаяць выклікам, але нам патрэбныя тэхналогіі, падрыхтаваныя людзі і праграмы мадэрнізацыі», — сказаў контр-адмірал Эўген Коджакару, камандуючы румынскім флотам.

Такім выклікам стала вайна, якая доўжыцца ва Украіне ўжо больш за тры гады. З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў Чорным моры было знойдзена больш за сто дваццаць марскіх мін.

Вось ужо некалькі месяцаў дзейнічае спецпадраздзяленне, створанае для ліквідацыі такіх пагроз. Да яго далучыліся туркі, балгары і румыны.

ПР/юл