Беларуская Служба

Развітанне з Папам Францішкам у Рыме ФОТА

26.04.2025 10:36
У Рыме прайшла жалобная імша па Папу Францішку. 
   .
Развітанне з Папам Францішкам.PAP/Darek Delmanowicz

Людзі з усяго свету прысутнічалі на пахаванні Папы Францішка, які памёр у панядзелак ва ўзросце 88 гадоў.

Як паведаміла прэс-служба Ватыкана, у Рыме з Папам Францішкам развіталіся прынамсі 400 000 чалавек. 250 000 чалавек прысутнічалі на імшы, якая адслужылася на плошчы Святога Пятра.

Людзі суправаджалі пахавальную працэсію з Ватыкана да базілікі Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме, дзе Папа  пахаваны.

Выконваючы апошнюю волю пантыфіка, ягонае цела ў касцёле сустракалі не кіраўнікі дзяржаў і манархі, а былыя зняволеныя, трансгендары, мігранты і беднякі. Папа Францішак спадзяваўся, што такая цырымонія адлюструе прыярытэты яго папства

ІАР/вх


Людзі чакаюць пачатку жалобнай імшы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 г.  Людзі чакаюць пачатку жалобнай імшы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 г.

Чаканне пахавальнай імшы Папы Францішка на плошчы Святога Пятра. Чаканне пахавальнай імшы Папы Францішка на плошчы Святога Пятра.

Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда і першая ледзі Агата Корнхаўзер-Дуда перад пахаваннем Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда і першая ледзі Агата Корнхаўзер-Дуда перад пахаваннем Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп са сваёй жонкай Меланіяй Трамп  перад пахаваннем Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп са сваёй жонкай Меланіяй Трамп перад пахаваннем Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яго жонка Джыл прыбываюць на пахавальную імшу Папы Францішка на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 г.  Былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яго жонка Джыл прыбываюць на пахавальную імшу Папы Францішка на плошчу Святога Пятра ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 г.
Włochy. Pogrzeb papieża Franciszka Włochy. Pogrzeb papieża Franciszka
Жалобная імша па Папу Францішку. Жалобная імша па Папу Францішку.