Беларуская Служба

Цягам году ў Польшчы прабывае 1,5 - 2 млн. замежных працаўнікоў

01.08.2019 14:49
Можа аказацца, што бягучы год стане рэкордным па колькасці працуючых іншаземцаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У базе Ўпраўлення сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS – Zakład Ubezpieczeń Społecznych) фігуруе 628 тыс. іншаземцаў, за якіх працадаўца плаціць пенсійныя ўзносы. Гэта на адну пятую больш, чым год таму – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Можа аказацца, што бягучы год стане рэкордным па колькасці працуючых іншаземцаў. Гэта вынік значнага паляпшэння сітуацыі на працоўным рынку. На біржах працы чакаюць дзясяткі тысяч вакантных працоўных месцаў (84 тыс.), таму працаўнікі з-за мяжы вельмі патрэбныя.

У Польшчы на працягу году прабывае каля паўтара – двух мільёнаў замежных працаўнікоў. Такія лічбы прыводзіць дырэктар Цэнтру даследавання міграцыі Павел Качмарчык з Варшаўскага ўніверсітэту. Такая вялікая колькасць іншаземцаў аказвае істотны ўплыў на рынак працы. У краіне на фоне суседніх дзяржаў самы высокі працэнты ўдзел іншаземцаў у параўнанні з усімі працуючымі. Гэта адна з прычын адсутнасці значнага росту ўзроўню зарплаты або паскарэння інфляцыі.

Надалей сярод іншаземных працаўнікоў пераважную большасць складаюць грамадзяне Украіны – нават да 90%. Меркавалася, што па прычыне адкрыцця працоўнага рынку Германіі частка ўкраінцаў паедзе туды шукаць заробку, але гэтыя боязі аказаліся беспадстаўнымі. Навукоўцы, якія займаюцца тэматыкай, адзначаюць, што самай вялікай праблемай з’яўляецца адсутнасць стратэгічнага ўрадавага дакументу, які датычыць міграцыйнай палітыкі.

нг