Беларуская Служба

Беларусы спрачаюцца ці Тадэвуш Касцюшка надаецца на нацыянальнага героя

25.08.2019 09:01
Як палякі ўспрымаюць адносіны беларусаў да кіраўніка паўстання 1794 г.
Pierwszy pomnik Tadeusza Kościuszki na Mereczowszczyźnie na Białorusi
Pierwszy pomnik Tadeusza Kościuszki na Mereczowszczyźnie na BiałorusiWłodzimierz Pac, Polskie Rado

Мінулай зімой група ста чалавек звярнулася з прапановай да Мінгарвыканкаму назваць вуліцу імем Тадэвуша Касцюшкі. Чыноўнікі адмовілі, спаслаўшыся на меркаванне акадэміка Сяргея Чыжыка.  Прафесар напісаў, што Касцюшка ніякім чынам не надаецца на нацыянальнага героя Беларусі. Паводле акадэміка, Касцюшка спрыяў апалячанню беларусаў, актыўна падтрымліваў Канстытуцыю 3-га траўня, якая ліквідавала ВКЛ, акрамя гэтага, для яго важнейшай была амэрыканская справа, чым беларуская.

Аднак праз неякі час прафэсар перадумаў і сказаў, што Беларусь аднак павінна прызнавацца да такога славутага палітыка, які жыў і дзейнічаў на беларускай зямлі.

Яшчэ больш жорстка па справе выказаўся іншы беларускі акадэмік Аляксандр Каваленя, які пытаўся: «Калі Касцюшка быў такім героем, то чаму не выйграў з генералам Аляксандрам Суворавым». Царыца Кацярына загадала Сувораву расправіцца з паўстанцамі. Сувораў, паводле Кавалені, не дапусціў да апалячання беларусаў.

Тым не менш, не гледзячы на такія пазіцыі дзяржаўных ідэолагаў, у Беларусі ёсць помнікі Касцюшку – бюст у вёсцы Малыя Сехновічы, маёнтку Касцюшкаў, і помнік у Мерачоўшчыне, дзе Касцюшка нарадзіўся і дзе працуе музей ягонага імя. Помнік паўстаў на грамадскіх пачатках па ініцыятыве паэта і журналіста Глеба Лабадзенкі.

Падобны лёс сустрэў беларускага лідара паўстання 1863 году Кастуся Каліноўскага. – У Беларусі маргіналізуюць польскія карані абодвух паўстанцаў, як Касцюшку так і Каліноўскага, а падкрэсліваюць тое, што яны нарадзіліся ў Беларусі – кажа тыднёвіку Polityka аглядальнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).

Да Каліноўскага і Касцюшкі больш прыхільна ставіліся за саветаў, бо абодва яны змагаліся супраць цара. А Касцюшка да таго ж выступаў з праграмай вызвалення з прыгону сялян і дамагаўся адмены нявольніцтва ў ЗША, – напісаў ў тыднёвіку Polityka Енджэй Вінецкі (Jędrzej Winiecki).

яс