Беларуская Служба

Ганконг працягвае пратэставаць

26.08.2019 12:43
Пасля амаль трох месяцаў пратэстаў за кратамі ў Ганконгу знаходзіцца 700 пратэстоўцаў, некаторым з іх пагаршае да 10 гадоў турэмнага зняволення. 
Protesty w Hongkongu
Protesty w HongkonguPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

25 жніўня ў нядзелю паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў вадамёты – гэта быў драматычны фінал трохдзённай хвалі пратэстаў у абарону правоўаўтаноміі, піша Gazeta Wyborcza.

На працягу астатніх ужо 12 тіыдняў у Ганконгу працягвацца масавыя пратэсты, мінулыя выходныя не сталі выключэннем. Дэманстрацыі, сутыкненні з паліцыяй і мірныя маршы пратэсту распачаліся ў пятніцу.

У той дзень пратэстоўцы, дамагаючыся свабоды для сваё аўтаноміі, утварылі жывы ланцуг працягласцю 50 кіламетраў. Такім чынам акцыя жыхароў Ганконгу перагукалася са знакамітым «Балтыйскім ланцугом», які стаў лёсавызначальнай падзея для гісторыі прыбалтыйскіх краінаў. Аднак, можна быць пэўным – алюзія да пратэстаў прыгнечаных народаў Савецкага Саюзу будзе кепка ўспрынятае кітайскай Кампарытяй.

У суботу і нядзелю пратэсты толькі нарасталі. У некалькіх месцах Ганконгу адбыліся сутычкі паміж радыкальнай моладдзю і паліцыяй. На некалькіх вуліцах гораду паўсталі стыхійныя барыкады, пратэстоўцы пачалі разбіраць брук і падпальваць вогнішчы.

Паліцыя не адцягвала з рэакцыяй – у бой пайшоў слезацечны газ. Так званыя праваахоўнікі затрымалі каля барыкадаў 29 чалавек, ва ўзросце ад 17 да 52 гадоў.

Пасля амаль трох месяцаў пратэстаў за кратамі ў Ганконгу знаходзіцца 700 пратэстоўцаў, некаторым з іх пагаршае да 10 гадоў турэмнага зняволення. Пра пратэсты супраць кітайскага дыктату  ў Ганконгу пісала Gazeta Wyborcza.

эж