Беларуская Служба

Смяротны адпачынак: трагедыя ў Татрах

26.08.2019 16:24
Перад кожным рызыкоўным крокам, варта неаднаразова задумацца, як выглядае чалавек і яго сціплыя здольнасці перад абліччам матухны прыроды.
Аўдыё
  • Сведкі трагедыі ў Татрах распавядаюць, што было дастаткова часу, каб звярнуць з турыстычнага шляху і спусціцца ў бяспечнае месца.
Ратаўнік падчас працы ў Татрах PAP/Grzegorz Momot

«Я так хачу каб лета не канчалася, каб яно за мною імчалася за мною ўслед», надышоў той час, калі знакамітая песня Алы Пугачовай зноўку стала актуальнай. Лета – зорная пара, час адпачынкаў пакрысе заканчваецца. Традыцыйна, сезон водпускаў і летніх канікул – гэта надзвычай гарачы час для ратавальнікаў. Асабліва, калі гаворка ідзе пра адпачынак на вадзе.

Аднак, у Польшчы, у адрозненні ад Беларусі, існуюць іншыя рыскі падчас летніх забаў.  Польшча вялікая краіна, нагадаем яе тэрыторыя большае за 300 тысяч квадратных кіламетраў, і паўднёвае яе частка мае горны рэльеф – Татры, Судэты, Карпаты.

Канец сёлетняга сезону адпачынкаў быў азмрочаны вялікай. У чацвер 22 жніўня ў другой палове дня ў Татрах распачаўся моцны ўраган. У выніку буры загінула чатыры чалавекі: двое дзяцей і двое дарослых. Найбольшы удар стыхіі прыйшоўся на гару Гевонт, на якой знаходзіцца багата папулярных у турыстаў горных шляхоў. Гвалтоўная бура менавіта там напаткала большасць сваіх ахвяр.

Начальнік Добраахвотнай ратаўнічай службы Татраў паведаміў, што агулам, ад наступстваў урагану пацярпелі 157 чалавек. Менавіта гэтай колькасці турыстаў была аказанае рознае медычная дапамога. У сувязі з тагедыяй у бліжэйшым вялікім горадзе Закапаны, знакамітым на ўсю Польшчу месцам адпачынку, была аб’яўленая трохдзённая жалоба.

Сведкі трагедыі ў Татрах распавядаюць, што было дастаткова часу, каб звярнуць з турыстычнага шляху і спусціцца ў бяспечнае месца. Нягледзячы на гвалтоўную буру, яе надыход быў заўважальны. Аднак, большасць тых, хто ўжо пераадолеў значную частку шляху на вяршыню Гевонту, не паслухаліся рады тых, хто там быў і бачыў надыходзячыю буру.

Тыя, хто добра ведае горы і цяміць, калі надыходзіць час, што трэба вяртацца ўніз, папярэджвалі менш дасведчаных турыстаў. Аднак тыя часцяком іх не слухалі. Гаворыць турыстка з 30-гадовым стажам скалалажання, якая 22 жніўня была на Гевонце.

«Убачыла, што далёкая хмара пачала грозна блішчаць. Тады зразумела – пара ісці ўніз. Аднак, я бачыла групу людзей, якая наўпрост лезла на тую гару, ахутаную хмарамі. Такая карціна мяне вельмі здзівіла».

Мацей Беляўскі дасведчаны горны ратаўнік таксама звярнуў увагу не надзвычай дзіўныя і легкадумныя паводзіны дарослых людзей.

«Адзін з маіх напарнікаў, які наўпрост пачаў фізічна затрымліваць людзей, якія працягвалі лезці ў гору, гаворачы, што надыходзіць вялікая бура, што ўжо адчуваюцца яе праявы, быў імі абсмеяны. Гора скалалазы, запэўнівалі яго, што яны ўжо блізка, яны не адмовяцца ад працягу і напэўна з ім нічога не станецца».

Горныя ратаўнікі не могуць уцяміць, чым кіруюцца людзі, лезучы ў гару ды ігнаруючы відавочную небяспеку для жыцця і здароўя. На іх думку, гэта добрае пытанне для псіхолагаў і сацыёлагаў. Магчыма, ратавальнікі, па прыродзе сваё больш абачлівыя людзі, чымсьці звычайны слаба падрыхтаваны турыст.

Нярэдка здараецца, што летні адпачынак – гэта моцна жаданы час сямейных забаў пад адкрытым небам, якога чакаюць амаль увесь год, ашчаджаючы грошы і дакладна плануючы ўсё дробязі.

Варта прыгадаць, што нягледзячы ўсё большыя дасягненні сучаснай цывілізацыі, істота чалавека не змянілася. Добраахвотная ратаўнічая служба Татраў на працягу ўжо амаль ста гадоў вядзе дакументацыю, прысвечанаю прыродным катаклізмам і трагедыям у Горах. Падобныя выпадкі здараюцца рэгулярна. Так, напрыклад, у 1930-ых гадах на схілах Гевонту таксама загінулі 4 чалавекі.

Начальнік Добраахвотнай ратаўнічай службы Татраў звярнуў увагу на тое, што за час назіранняў істотна змянілася колькасць турыстаў.

«Зараз мы гаворым пра 4 мільёны чалавек, якія сёлета наведаюць Татры. Адпаведна і няшчасныя выпадкі становяцца масавымі. Гэта праблема не толькі Польшчы, падобныя тэндэнцыі назіраюцца ва ўсіх цікавых турыстычных месцах».

Часамі цана легкадумнасці і самаўпэўненасці дасягае неверагодна памеру – памеру чалавечага жыцця. Перад кожным рызыкоўным крокам, вартанеаднаразова задумацца, як выглядае чалавек і яго сціплыя здольнасці перад абліччам матухны прыроды.

Слухайце аўдыё

PR/эж