Упершыню ў гісторыі 22 жніўня быў адзначаны Міжнародны дзень памяці ахвяраў гвалту з-за рэлігіі ці веравызнання. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяй прызначыла новы памятны дзень менавіта па ініцыятыве Польшчы.
У апошнія гады Польшча актыўна заангажавалася ў гуманітарныя праграмы дапамогі на Блізкім Усходзе, асаблівая ўвага там надаецца патрэбам хрысціянаў і езідзкім нацыянальным меншасцям. Так, напрыклад, у 2017-2018 гг. адмысловай медычнай дапамогай у Сірыі, арганізаванай польскім бокам, скарысталіся некалькі тысяч чалавек.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк распавёў пра новы памятны дзень у календары ААН.
-Польшча, як чалец Савету бяспекі ААН бярэ на сябе адказнасць за глабальныя выклікі і праблемы. Адным з такіх выклікаў з’яўляецца няўхільны рост колькасці хрысціянаў і прадстаўнікоў іншых рэлігій, які трапляе пад пераслед па канфесійнай прыкмеце. Польшча разам з ініцыятыўна групай дзяржаў (Бразілія, Пакістан, Ірак, Канада, Іярданія, Егіпет, Пакістан і Злучаныя Штаты) прапанавала праект рэзалюцыі, які, варта падкрэсліць, быў прыняты адзінагалосна. Паводле дадзенай рэзалюцыі 22 жніўня быў прызначаны Дзень памяці ахвяраў гвалту за рэлігіі ці веравызнання. Наша прапанова стала наступствам глыбокага занепакаення беспрэцэдэнтным узростам нянавісці на рэлігійнай глебе і імклівым ростам дыскрымінацыі асобаў, якія належаць да рэлігійных меншасцяў. Зацвярджэнне Міжнароднага дня памяці ахвяраў гвалту з-за рэлігіі ці веравызнання стала поспехам польскай дыпламатыі. Гэта дае шанец штогадовага, цыклічнага нагадвання пра праблемы звязаныя з пераследам на рэлігійнай глебе. Дзякуючы гэтай даце, з’явілася больш магчымасцяў распаўсюджваць інфармацыю пра пераслед па рэлігійнай прыкмеце не толькі сярод лідараў дзяржаў, але і сярод розных грамадстваў.
Самай буйной польскай арганізацыяй, якая займаецца дапамогай хрысціянам, які пераследуюцца па ўсім свеце з’яўляецца касцельны фонд польскага каталіцкага касцёлу ’’Дапамога касцёлу ў патрэбе’’. Адзін з кіраўнікоў фундацыі Вальдэмар Цісло звярнуў увагу на пакутніцкі лёс шматлікіх хрысціянаў па ўсім свеце.
-Паводле дадзеных усіх арганізацыяй, якія займаюцца маніторынгам пераследу на рэлігійнай глебе, гаворка ідзе і пра тыя, якія непрыхільныя хрысціянству, менавіта хрысціяне зараз з’яўляюцца самай гнанай канфесіяй. Святыя айцы касцёлу Ян Павал ІІ і Бэнэдыкт ХVI шмат разоў сваіх дакументах падкрэслівалі, што хрысціяне з’яўляюцца самай ганімай канфесіяй. ХХ і ХХІ стагоддзе – гэта час пераследу хрысціянаў. Падлічана, што ў той час прыкладна 45 мільёнаў чалавек загінулі за сваю веру. Некалькі гадоў таму пастаянны прадстаўнік Апостальскай сталіцы пры ААН прадставіў дадзеныя, паводле якіх, штогод праз сваю веру гінула 177 тысяч хрысціянаў. То-бок, кожныя тры хвіліны забіваўся адзін хрысціянін. Дзякуючы богу, зараз сітуацыя змянілася, колькасць ахвяр знізілася. Цяперака хрысціянін гіне кожныя 5 хвілін. Падчас нашых наведванняў Сірыі ці Іраку да нас звярталася мясцовае хрысціянскай духавенства. Памятаю просьбу Патрыярха халдэйскага кардынала Луіса Рафаэля I Сако, які тады сказаў: вельмі важна, што вы нам дапамагаеце матэрыяльна, але не менш важным з’яўляецца тое, што вы нагадваеце пра нашыя элементарныя правы свабоду веравызнання. Надзвычай істотна, што ў далёкай Польшчы думаюць і клапоцяцца пра нас, гэта мае вялікі уплыў на нашыя ўрады, сказаў ён.
У сваю чаргу міністр па справах гуманітарнай дапамогі Польшчы Міхал Вось, анансаваў працяг адмысловай гуманітарнай праграмы для жыхароў сірыйскага Алепа і ваколіц.
-Мы будзем працягваць вялікі гуманітарны праект для Сірыі ў шчыльнай супрацы з касцельнай арганізацыяй ’’Дапамога касцёлу ў патрэбе’’, праект называецца ’’Сірыя-3’’. Пры дапамозе гэтай праграмы будзе аказвацца медычнай дапамога, для тых сірыйцаў, якія там засталіся. Хрысціянскае духавенства Алепа падае прыклад польскіх гуманітарных праектаў, як самых паспяховых ў рэгіёне, якія маюць самы лепшыя вынікі для мясцовага насельніцтва.
Як бачым Польшча праводзіць мэтанакіраваную палітыку аказання гуманітарнай дапамогі, у тых месца дзе, дзе гэтая падтрымка з’яўляецца самай неабходнай. Першае Дзень памяці ахвяраў гвалту за рэлігіі ці веравызнання, гэта чарговы вялікі крок на тым цярністым шляху.
эж
Слухайце аўдыё