Беларуская Служба

Студэнты з Беларусі пабывалі ў Беластоку ў рамках праекту зладжанага Беларускім домам у Варшаве.

26.08.2019 18:41
Удзельнікі праекту знаёміліся з дзейнасцю студэнцкіх арганізацыяў ды з прыкладамі перамен, якія прайшлі ў Польшчы за апошнія 30 гадоў.
Аўдыё
  • 16 чалавек прынялі ўдзел у праекце «Паспяховыя практыкі адвакацыі і публічных кампаній у Польшчы: студэнцтва і моладзь» у Беластоку.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Студэнты з Беларусі пабывалі гэтымі днямі ў Беластоку ў рамках праекту зладжанага Беларускім домам у Варшаве. Гэта ўжо чарговы студыйны візіт. Удзельнікі праекту знаёміліся з дзейнасцю студэнцкіх арганізацыяў ды з прыкладамі перамен, якія прайшлі ў Польшчы за апошнія 30 гадоў.

Па словах удзельнікаў, самае важнае гэта новы досвед ды кантакты.

Паслухайце, што было для іх новым і якія вырашэнні хацелі б укараніць на беларускім грунце.

Праект «Паспяховыя практыкі адвакацыі і публічных кампаній у Польшчы: студэнцтва і моладзь» зладзілі Беларускі Дом у Варшаве і Задзіночанне беларускіх студэнтаў. У ім прынялі ўдзел 16 студэнтаў.

З удзельнікамі сустрэўся Міхась Сцепанюк.