На днях грамадствам ускалыхнула інфармацыя аб тым, што беларускія памежнікі затрымалі транспарт дзесяці тыграў, якіх перавозілі без адпаведных дакументаў і ў жахлівых умовах, піша «Gazeta Wyborcza». «Тыгры галодныя і абязводжаныя, сядзяць ва ўласных адходах у маленькіх клетках, дзе нельга нават парухацца», – біла трывогу дырэктарка познанскага заапарку Ева Зграбчыньска.
Тыграў везлі з Італіі і ў Расію. У выніку праблемаў з дакументамі, тыгры ў клетках стаялі некалькі дзён на мяжы, а іх стан хутка пагаршаўся. Адзін тыгр здох.
Галоўны ветэрынарны інспектар звярнуўся за дапамогай у познанскі заапарк, які вядомы ратаваннем дзікіх жывёлаў. Дырэктарка заапарку пагадзілася, каб часова ўсе дзевяць тыграў трапілі ў Познань. Там усе дзікія каты будуць абследаваныя, накормленыя і вылечаныя. Эксперты з познанскага заапарку перакананыя, што тыгры, хутчэй за ўсё, не ехалі ў заапарк, як запэўнівалі перавозчыкі, а павінны былі трапіць у цыркі.
Пакуль невядома, колькі часу тыгры правядуць у Познані. Дапамогу запрапанавала міжнародная арганізацыя «Адвакаты жывёлаў», якая паінфармавала, што дзікія каты могуць пасяліцца ў прытулку ў Іспаніі.
ав