Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчу прыедзе рэкордная колькасць замежных турыстаў

04.11.2019 15:55
Паводле падлікаў Міністэрства спорту і турызму Польшчы, у 2018 годзе замежныя турысты выдаткавалі тут 15 мільярдаў 250 мільёнаў долараў.
Аўдыё
  • Інтурысты – гэта добрая крыніца даходаў для дзяржавы, вялікая іх колькасць прыспяшае рост нацыянальнай гаспадаркі.
Zamek Królewski na Wawelu
Zamek Królewski na Wawelushutterstock.com/TTstudio

Польшча вабіць турыстаў з розных куткоў свету не толькі сваёй насычанай і цікавай і гісторыя, а перад усім спалучэнне «цана/якасць» турыстычнай паслугі.

У 2019 годзе хутчэй за ўсё ў Польшчы будзе зафіксавана рэкорднай колькасць замежны турыстаў. Сёлета ў першым паўгоддзі сюды прыехала 9 мільёнаў 675 тысяч інтурыстаў, і гэта на 9% больш чым за аналагічны перыяд летась.

Старшыня праўлення дзяржаўнай Польскай турыстычнай арганізацыі Робэрт Анджэйчак паведаміў што, у 2019 годзе Польшчу наведае 21 мільён турыстаў:

-Калі актуальны трэнд утрымаецца або крыху спадзе, і прырост будзе на ўзроўні 8%, мы перакрочым гэтую «магічную» мяжу ў 21 мільён інтурыстаў. Ніколі раней такой колькасці мы не мелі.

У перыяд навагодніх і калядных святаў назіраецца вялікая колькасць паездак людзей польскага паходжання. Яны наведваюць свае сем'і, сваю малую радзіму. Аднак, нядаўна намеціўся новы трэнд: замежнікі ахвотна прыязджаюць на польскія калядныя кірмашы.

Прэс-сакратар Турыстычнай арганізацыі Польшчы Гжэгаш Чэндроўскі спрабуе патлумачыць чаму Польшча робіцца больш прывабнай для наведвання:

- Гэта адбываецца адразу па некалькіх прычынах. Па-першае, Польшча – гэта бяспечная краіна. Падчас абрання маршруту турпаездкі, мы заўжды звяртаем увагу на пытання бяспекі.

Па-другое, Польшча атрымала некалькі прэстыжных міжнародных узнагарод, якія сведчаць аб тым, што якасць нашых турыстычных паслуг паляпшаецца. Напрыклад, Кракаў быў абвешчаны Еўрапейскай гастранамічнай сталіцай на 2019 год. Паводле турыстычнага сэрвісу booking.com, Польшча трапіла ў тройку самых прыязных для турыстаў краінаў.

Таксама ў выпадку Польшчы вялікае значэнне мае адносіны цаны да якасці паслугі. У нас многа сучасных гатэляў і гісторыка-культурных каштоўнасцей, даступных па нізкім цэнам. Дадатковым аргументам павелічэння колькасці замежных гасцей з’яўляецца пашырэнне сеткі паветранага злучэння з Польшчай. У гэтай галіне вялікія заслугі маюць Польскія нацыянальныя авіялініі LOT.

Польшча вялікая краіна, тут кожны можа знайсці нешта для сябе: горы, лясы, азёры і мора, 23 нацыянальныя паркі і агромністы пласт гістарычнай спадчыны ў гарадах.

Абапіраючыся на дадзеныя папярэдняга года Гжэгаш Чэндроўскі дае колькасную характарыстыку турыстычнай плыні, якая прыбывае ў Польшчу:

-2018 годзе 19,5 мільёнаў замежных турыстаў наведалі Польшчу. Адна траціна з іх або крыху больш за 6 мільёнаў – гэта грамадзяне Нямеччыны. Крыху больш за 60% ад агульнай колькасці турыстаў – гэта жыхары суседніх з Польшчай краінаў: Чэхіі, Славаччыны, беларусы, расіяне. Пасля турыстаў з Нямеччыны, Украіна стала для нас нумарам два! Раней было так, што ўкраінцы прыязджалі ў Польшчу выключна на працу, аднак зараз сітуацыя змянілася. Зараз усё больш грамадзянаў Украіны прыязджае менавіта ў турыстычных мэтах, цікава, што сярод іх вельмі папулярнае наведванне Лодзі.

Працягваючы агульную статыстыку, 75% усіх турыстаў паходзіць з краінаў Еўрапейскага Звязу. У выпадку так званых «далёкіх рынкаў », для нас вялікае значэнне маюць госці са Злучаных Штатаў, з Кітаю, з Сінгапуру. Менавіта адтуль прыязджаюць самыя багатыя турысты.

Інтурысты – гэта добрая крыніца даходаў для дзяржавы, вялікая іх колькасць прыспяшае рост нацыянальнай гаспадаркі. Паводле падлікаў Міністэрства спорту і турызму Польшчы, у 2018 годзе замежныя турысты выдаткавалі тут 15 мільярдаў 250 мільёнаў долараў.

эж