Папскае таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» і канферэнцыя епіскапату Польшчы штогод у другую нядзелю лістапада арганізоўваюць Дзень салідарнасці з пераследаваным касцёлам.
Галоўная мэта дзейнасці папскага таварыства – гэта дапамога пераследаванаму Касцёлу ў шырокім разуменні гэтага слова, падтрымка новай евангелізацыі і аказанне духоўнай падтрымкі лакальным касцёлам.
Тэмай сёлетняга Дня салідарнасці з’яўляецца «Паўднёвы Судан – замоўчаная цярпенне».
Дзень салідарнасці, які арганізоўваецца ў Польшчы, атрымаў бласлаўленне ад Папы рымскага Францішка. Пантыфік сустрэўся з вернікамі на генеральнай аўдыенцыі на пляцы святога Пятра ў сераду.
Папа нагадаў, што Дзень салідарнасці праходзіць ужо 11 раз, а духоўная і матэрыяльная дапамога асаблівым чынам скіраваная да хрысціянаў у Судане:
- Вашая малітва і канкрэтная справа салідарнасці няхай прынясе палёгку і падтрымку братам і сёстрам, якія церпяць у імя Хрыста ў розных баках свету.
60,5% жыхароў Паўднёвага Судану – гэта хрысціяне, а з іх амаль 40% – гэта каталікі. Гэта самая маладая дзяржава свету, якая 9 ліпеня адзначала восем гадоў існавання. Паводле апошняга рапарту ААН, больш за палову жыхароў гэтай краіны (7 млн чалавек) галадае. У Паўднёвым Судане бесперапынна працягваецца гуманітарная катастрофа. Эксперты б’юць трывогу, што голад і недаяданне пагражаюць у суме 45 млн жыхарам краін усходняй Афрыкі. Прычына – засуха і цёплы марскі паток Эль-Ніньё, які закрануў рэгіён другі раз на працягу трох гадоў.
Харчовы крызіс у Афрыцы з’яўляецца адным з самых сур’ёзных за апошнія дзесяцігоддзі. Яго наступствы моцна адчуюць не толькі жыхары Паўднёвага Судану, але таксама Самалі, Эфіопіі і Мадагаскару.
Сёння ва ўсіх Касцёлах Польшчы адбываецца збор сродкаў для дапамогі Касцёлу ў Паўднёвым Судане.
ав