Беларуская Служба

Велікодных святаў у гэтым годзе ў вядомым да гэтага часу фармаце не будзе

29.03.2020 07:12
У Польшчы не будзе і традыцыйнага асвячэння страваў на святочны стол. 
Аўдыё
  • Велікодных святаў у гэтым годзе ў вядомым да гэтага часу фармаце не будзе
.
Ілюстрацыя.MichaelGaida/pixabay.com/CC0

Велікодных святаў у гэтым годзе ў вядомым да гэтага часу фармаце не будзе. Прынамсі, калі казаць пра Польшчу.

На бягучым тыдні ў Польшчы былі ўведзеныя чарговыя абмежаванні ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Урад абмежаваў колькасць чалавек, якія могуць знаходзіцца побач, да двух. Калі гаворка ідзе пра месцы культу – то гэта пяць чалавек, не ўлічваючы святара. Да мінулых выходных гэтая колькасць складала 50 чалавек.

У такіх умовах няма магчымасці, каб набажэнствы Вялікага тыдня і Пасхі адбыліся ў традыцыйнай форме. Не будзе і традыцыйнага асвячэння страваў на святочны стол. Ужо цяпер замест гэтага прапануецца супольная малітва ў коле сям’і перад велікодным сняданкам.

На сённяшні дзень стан эпідэміі з усімі вынікаючымі з гэтага абмежаваннямі прадоўжаны да 11 красавіка – гэта Вялікая субота. І хоць пакуль няма інфармацыі аб тым, што абмежаванні будуць прадоўжаныя, ніхто таксама не адважваецца гаварыць, што на Пасху можна будзе ісці святкаваць у касцёл. Сітуацыя развіваецца вельмі дынамічна, таму прагнозы рабіць вельмі складана.

Не адбываюцца таксама велікапостныя набажэнствы – Крыжовы шлях, Песні жальбы.

Біскуп Артур Мізіньскі заклікае, каб выкарыстаць час, калі няма магчымасці хадзіць у храм, на будаванне адносін з Богам і дапамогу людзям у патрэбе. Біскуп заўважыў, што жыццё змянілася з дня на дзень. – Яшчэ да нядаўна мы меркавалі, што парадку ў свеце нічога не пагражае, асабліва ў выпадку высокаразвітых краін. Мы думалі, што несустраканы да гэтага часу ў гісторыі тэхналагічны прагрэс запэўніць нам стабілізацыю і бяспеку, – заўважыў біскуп. – Тымчасам аказалася, што ў абліччы каранавіруса чалавек з’яўляецца безабаронным, а грамадска-эканамічны лад апынуўся ў сур’ёзнай пагрозе.

Паводле біскупа Мізіньскага, цяперашняя сітуацыя становіцца для людзей выклікам, каб як раз яшчэ мацней звяртацца да Бога, які не пакідае людзей і гатовы выйсці насупраць у любой небяспецы:

- Сёлетні Вялікі пост асаблівы. Важна, каб мы выкарысталі гэты цяжкі час з Панам Богам пры дапамозе малітвы, таксама для дапамогі тым, хто ў патрэбе.

Біскуп заахвоціў да малітвы ў сваіх дамах пры дапамозе сродкаў масавай інфармацыі.

– Удзельнічайце ў трансляцыях Святых Імшаў, Крыжовых шляхах, адгаварвайце ружанец, чытайце Святое Пісанне, – заклікаў біскуп. Ён таксама нагадаў, што ёсць магчымасць удзельнічаць у рэкалекцыях онлайн, якія цяпер праводзяць многія святары.

Біскуп Артур Мізіньскі падкрэсліў, што цяперашні час вымагае, каб асаблівым чынам памятаць пра дапамогу старым, самотным і людзям у патрэбе.

Лодскі мітрапаліт, арцыбіскуп Гжэгаж Рысь таксама чарговы раз заклікаў вернікаў, каб яны ўдзельнічалі ў трансляцыях Імшаў. Арцыбіскуп кажа, што такая форма малітвы з’яўляецца праявам нашай любові да іншага чалавека.

- Карыстайцеся дазволам не прыходзіць. Гэта натуральна. Давайце далучацца да малітвы пры дапамозе СМІ, з удзячнасцю тым, хто дае нам такую магчымасць. Трэба пазбягаць прыбыванне ў кампаніі іншых, бо эпідэмія пакуль развіваецца, а не суцішаецца.

У сераду касцёл у лучнасці з Папам рымскім Францішкам а 12 гадзіне аб’яднаўся ў супольнай малітве за хворых на Covid-19, памерлых ад яго, працаўнікоў службы аховы здароўя, усіх людзей, якія жывуць у абліччы эпідэміі.

Таксама Апостальскі пасад даў адпушчэнне гражоў (індульгенцыю) усім вернікам, якіх закрануў каранавірус. Адпуст за грахі дадзены таксама працаўнікам службы аховы здароўя, чальцам іх сямей і ўсім, хто якім-колечы чынам, таксама пра дапамозе малітвы, пра іх клапоцяцца.

Ксёндз Кшыштаф Алдакоўскі гаворыць, што гэта духоўная дапамога Касцёла тым, каго закранула эпідэмія:

-Людзям, якія не ў стане прымаць Святую Камунію, пайсці да споведзі. Касцёл іншым чынам дае ім гэтую індульгенцыю. Менавіта пры дапамозе малітвы ў такой форме, якую яны могуць рэалізаваць.

Ватыкан таксама прыняў рашэнне, што ў месцах, якія найбольш закранула эпідэмія, дыяцэзіяльныя біскупы могуць даць групавое адпушчэнне грахоў групе вернікаў. Ксёндз Кшыштаф Алдакоўскі гаворыць, што такі крок дазваляецца ў выключных сітуацыях – у непасрэднай пагрозе смерці:

- Потым кожны вернік абавязаны пайсці да індывідуальнай споведзі, калі міне небяспека, і паспавядацца з цяжкіх правінаў, якія ахапіла групавое адпушчэнне грахоў. Гэта таксама выйсце насупраць выключнай сітуацыі, праяўленне клопату пра душу.

У дэкрэце Апостальскай сталіцы зазначана, што такая сітуацыя можа адбыцца ў выпадку, калі няма дастаткова шмат часу, каб выслухаць споведзь асобных вернікаў, ці калі паяўляецца сур’ёзная неабходнасць.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры