Беларуская Служба

Штодня 13 хрысціян ва ўсім свеце забіваюць з-за іх веры

18.04.2021 11:59
Пераслед хрысціян ва ўсім свеце працягваецца. Самая кепская сітуацыя пануе ў Афрыцы, арабскіх краінах, таксама ў Кітаі і Паўночнай Карэі.
Аўдыё
  • Штодня 13 хрысціян ва ўсім свеце забіваюць з-за іх веры
Zdjęcia ilustracyjne
Zdjęcia ilustracyjneHimsan/pixabay.com/CC0 Public Domain

 Ці мы можам дапамагчы братам па веры? Ці абавязаны мы за іх заступіцца? Нарэшце, якую ролю павінна і можа адыграць Польшча ў гэтым пытанні на міжнароднай арэне?

Арганізацыя Open Doors штогод друкуе рапарт аб пераследзе хрысціян. У дакуменце за 2020 год пералічаны 50 краін, дзе хрысціян найбольш пераследуюць за веру.
Штодня 13 хрысціян ва ўсім свеце забіваюць з-за іх веры, 12 хрысціянскіх храмаў ці будынкаў падвяргаюцца нападам, 12 хрысціян несправядліва арыштоўваюць альбо саджаюць у турму, а яшчэ 5 выкрадаюць, гаворыцца ў паведамленні.

Даклад паказвае, што ў гэтых краінах 309 мільёнаў хрысціян жывуць у месцах з «вельмі высокім» альбо «экстрэмальным» узроўнем пераследу. Гэта на 260 мільёнаў больш, чым летась. У справаздачы таксама гаворыцца, што яшчэ 24 мільёны могуць быць дададзены з 24 краін, якія знаходзяцца па-за межамі 50 лепшых краін, такіх як Куба, Шры-Ланка і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Ксёндз Пётр Рошак, тэолаг, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні гаворыць, што свет не ведае пра вялікую ахвяру, якую складаюць хрысціяне ў многіх краінах свету. Асабліва ў час пандэміі ўвага звернутая на ахвяр каранавіруса, пра ахвяры хрысціян пачынаюць забываць.

Дадзеныя з апошняга рапарту World Watch List 2021 (за 2020 год) выразна паказваюць пра 340 мільёнаў выпадкаў пераследу – адзначае святар.

-Можна сказаць, што адзін на восем чалавек перажываюць высокага ўзроўню пераслед і дыскрымінацыю па прычыне хрысціянскага веравызнання. На жаль, гэтая тэндэнцыя расце. Колькасць ахвяр у мінулым годзе вырасла на 60%. Незвычайнае тое, што гэтая тэндэнцыя расце на вачах цэлага свету. Магчыма, мы глядзім не ў той бок і не адкрываем крывавай ракі сведкаў і пакутнікаў. Гэта невыпадковыя смерці. Яны звязаныя з пэўным грамадскім і культурніцкім ладам. Я думаю, што ў выніку адсутнасці зацікаўлення гэтымі сітуацыямі, многія экстрэмісцкія арганізацыі становяцца больш смелымі. Голас свету, магчыма, не даходзіць да тых рэгіёнаў.

Некаторыя з апошніх прыкладаў: у Нігерыі штодзённа адбываюцца забойствы ці выкраданні. Два тыдні таму ў атацы джыхадыстаў у Мазамбіку загінулі дзясяткі чалавек, у пальмавую нядзелю перад катэдрай у Інданэзіі адбыўся тэракт.
Усе сусветныя рапарты паказваюць, што самая складаная сітуацыя хрысціян назіраецца ў Афрыцы. Гэтага кантыненту тычацца 9 з 10 пакутнікаў за веру.

-Гэта месцы, дзе кроў хрысціян льецца шырокімі струмянямі. І гэта сапраўды вельмі экстрэмальныя сітуацыі, дзе адбываецца, можна нават сказаць, генацыд. Акрамя гэтага, ёсць мноства выпадкаў, калі хрысціян у гэтых краінах лічаць грамадзянамі другой катэгорыі. Гэта выкраданне маладых дзяўчын-хрысціянак, няроўны падзел гуманітарнай дапамогі. Асабліва ў часы пандэміі выкарыстоўваецца гэтая сітуацыя, каб аслабіць хрысціянскія супольнасці ў гэтых краінах.

Такія сігналы паступаюць, між іншым, з Нігерыі. Там хрысціянам выдзяляюць 1/6 частку харчавання, якую атрымліваюць мусульманскія семʼі. Святар адзначае, што не абавязкова забіваць, каб дапускаць да пакутаў хрысціян, у тым ліку да смерці ад голаду ці адсутнасці медычнай дапамогі.

У краінах, дзе жыццё, здароўе і годнасць хрысціян знаходзяцца пад пагрозай, жыве 350 млн. хрысціян. Нараджаецца пытанне, як і ці ім можна дапамагчы. Наш суразмоўца кажа, што можна быць голасам тых, хто гэтага голасу не мае. Кожны хрысціянін павінен ведаць і хвалявацца лёсам іншых вернікаў, паколькі паўсюдны касцёл – гэта адзін арганізм. Ксёндз Пётр Рошак нагадвае, што менавіта так сябе паводзіў першы касцёл.

-Гэта не быў касцёл, які засяроджваўся толькі на сабе. Ён не казаў: у нас усё добра, таму нас не цікавіць іншая краіна і іншая супольнасць. Мы – адно цела. Мы павінны выпрацаваць у сабе ўражлівасць на гэтых людзей і патрабаваць выконвання законаў. Мы маем дачыненне з парушэннем асноўных правоў чалавека. А свабода рэлігіі і сумлення – гэта адна са свабод, якую ў пераліку правоў чалавека ставяць на самым пачатку. Я думаю, гэта тэст якасці грамадскага жыцця і прасторы свабоды, якая пануе ў дадзенай краіне.

На іншым узроўні знаходзіцца адказнасць дзяржаваў і міжнароднай супольнасці.
Важна шукаць магчымасці рэальнай дапамогі праз розныя дабрачынныя арганізацыі. Фінансавая дапамога паказвае хрысціянам, што яны не адны. Сярод цяжкасцяў і складанасцяў жыцця яны разумеюць, што ім спадарожнічае малітва паўсюднага касцёла, а таксама народжаная з гэтай малітвы канкрэтная матэрыяльная дапамога.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры