Беларуская Служба

Пуціла: нам пагражаюць, што і ў Варшаве нас застрэляць

25.05.2021 12:48
«У Мінску думаюць, што мы, два звычайныя хлопчыкі, у жніўні пахіснулі рэжым».
Сцяпан ПуцілаPAP/Tomasz Gzell

Раман Пратасевіч падвяргаецца катаванням у турме, кажа стваральнік канала Nexta Сцяпан Пуціла ў гутарцы з выданнем Rzeczpospolita.

Рэжым Лукашэнкі падняў ваенную авіяцыю, захапіў пасажырскі самалёт і арыштаваў вашага сябра Рамана Пратасевіча, які знаходзіўся на борце. Дзеля чаго?

- Я не разумею, чаму, але рэжым Лукашэнкі зрабіў нас ледзь не галоўнымі ворагамі. (...) У Мінску думаюць, што мы, два звычайныя хлопчыкі, у жніўні пахіснулі рэжым. А гэта ж было нацыянальнае паўстанне. Мы толькі дапамагалі людзям мець зносіны, падчас калі ўлады блакавалі Інтэрнэт. Цяпер улады называюць нас тэрарыстамі, абвінавачваюць у закліках забіваць міліцыянтаў альбо падрываць цягнікі.

Пасля таго, што здарылася з Раманам, ці адчуваеце вы небяспеку, знаходзячыся ў Польшчы?

- Ужо раней мне пагражалі, але цяпер гэта абвастрылася. Мне пішуць, што мы на чарзе, што не будуць выкрадаць нас і везці ў Беларусь, а застрэляць у Варшаве. Яны таксама пішуць, што падарвуць наш офіс. Таму мы вельмі асцярожныя, але нам таксама трэба працягваць барацьбу з рэжымам, бо іншага шляху няма.

Як Захад павінен адрэагаваць на паводзіны беларускага дыктатара? Еўрапейскі Звяз ужо ўвёў санкцыі, як асабістыя, так і супраць некалькіх кампаній. Як вы лічыце, гэтага дастаткова?

- Гэта занадта мала. Неабходна прадпрымаць значна больш смелыя дзеянні, напрыклад, адключыць Мінск ад сістэмы SWIFT альбо прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычнай фармацыяй і забараніць палёты над Беларуссю. Толькі тады рэжым сур'ёзна паставіцца да Захаду, калі Захад не абмяжуецца выключна «глыбокай заклапочанасцю сітуацыяй», -сказаў Пуціла для Rzeczpospolita.

яс