Беларуская Служба

У Кузніцы затрыманы 28-гадовы беларус, які замест дошак вёз цыгарэты (ФОТА, ВІДЭА)

29.07.2021 13:04
За такую вялікую колькасць кантрабанды цыгарэт ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 10 гадоў.
Кантрабандныя цыгарэтыфота: KAS

Кантрабанда 600 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак была знойдзена супрацоўнікамі Падляшскага падатковай адміністрацыі на памежным пераходзе з Беларуссю ў Кузніцы. Нелегальны тавар перавозілі ў спецыяльных скрынях, якія імітуюць паддоны з дошкамі. Кошт кантрабанды ацэньваўся ў 9 мільёнаў злотых.

Функцыянеры на памежным пераходзе ў Кузніцы затрымалі грузавік, якім кіраваў 28-гадовы беларус, які, паводле дакументаў, павінен быў перавозіць дошкі. Падчас дэталёвай праверкі грузавіка, якой папярэднічалі рэнтгенаўскія здымкі, высветлілася, што ў прычэпе, у спецыяльна падрыхтаваных скрынях, якія імітуюць паддоны з дошкамі, захоўваецца кантрабанда цыгарэт. Разгрузка і дакладны падлік занялі суткі.

Калі б гэтыя 600 тысяч пачак трапілі на рынак, то страты дзяржаўнай казны маглі б скласці 14,5 мільёна злотых.

Беларускі кіроўца быў часова арыштаваны на тры месяцы. За такую вялікую колькасць кантрабанды цыгарэт ён можа быць пазбаўлены волі на тэрмін да 10 гадоў.

ав

Рэкордная кантрабанда цыгарэт з Беларусі перахоплена ў Польшчы

07.05.2021 17:24
Калі б незаконны тавар быў прададзены ўнутры краіны, польская дзяржава страціла б больш за 60 мільёнаў злотых.