«Польшча паспяхова абаранялася ад хвалі бежанцаў у 2015 годзе і цяпер таксама будзе абараняцца. Мы будзем дзейнічаць адказна, мы падрыхтаваны, мы будзем абараняць Польшчу», – заявіў віцэ-прэм'ер і міністр культуры Пётр Глінскі.
Тым часам Зузанна Дамброўска ў сваім каментары на старонках выдання Rzeczpospolita, пераконвае, што ахвяры геапалітыкі – гэта не небяспечныя тэрарысты. У асноўным гэта былыя чыноўнікі і іх семʼі для якіх Польшча павінна хутка падрыхтаваць разумны план дапамогі.
Тым часам каля 50 чалавек, у тым ліку дзеці, стварылі качэўе на вузкай паласе на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю. За іх спінамі вінтоўкі беларускіх памежнікаў, а перад імі польскія памежнікі, якія не пускаюць іх у Польшчу. Уначы тэмпература апускаецца да 10 градусаў Цэльсія. Гараць вогнішчы, а качэўнікі чакаюць.
Яны апынуліся ў сітуацыі пра якую калісьці гаварыў першы прэзідэнт Рэспублікі Біяфра. «Калі мы пачнём рухацца назад – мы загінем. Калі мы пойдзем наперад – загінем. Такім чынам, мы рухаемся наперад». Тады Біяфры, якая адлучылася ад Нігерыі, практычна ніхто не дапамог. Загінулі або памерлі ад голаду каля мільёна чалавек. Гэта адзін з трагічных прыкладаў сучаснай геапалітыкі.
Цяпер такі «фрагмент гісторыі» качуе на польскай мяжы, а ўлады абмяркоўваюць рэакцыю на правакацыю рэжыму Лукашэнкі. Тым часам згаданая правакацыя – гэта 50 чалавечых жыццяў, дастаўленых на мяжу беларускім рэжымам, каб польскія ўлады мелі праблему.
Польшча павінна хутка прыдумаць разумны план дапамогі, паколькі сёння гэта 50 чалавек, а заўтра іх можа быць 1500, канстатуе Зузанна Дамброўская на старонках выдання Rzeczpospolita.
аз