21 верасня 1980 г., пасля больш чым 30-гадовага перапынку, радыё транслявала службу ў прамым эфіры з касцёла Святога Крыжа ў Варшаве.
Традыцыя трансляцыі нядзельнай радыёімшы ў Польшчы бярэ пачатак з 1927 года. Неўзабаве пасля вайны, у 1949 г., камуністычныя ўлады забаранілі гэта рабіць. У жніўні 1980 г. трансляцыя святой Імшы была адным з 21 пастулатаў, сфармуляваных бастуючымі работнікамі Гданьскай верфі і ўключаных у жнівеньскія пагадненні. 15 верасня 1980 г. адпаведныя дакументы былі падпісаны прадстаўнікамі Епіскапата і Камітэта радыё і тэлебачання. Па рашэнні благаслаўлёнага прымаса Стэфана Вышыньскага імша транслюецца з касцёла св. Крыжа ў сталіцы.
У гаміліі, прамоўленай 21 верасня 1980 г., дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Ежы Мадзэлеўскі падкрэсліў важнасць трансляцыі святой Імшы як сродку камунікацыі на службе чалавеку:
-Касцёл св. Крыжа ў Варшаве, а з ім – Польшча, ад мора да Татраў, ад мяжы да мяжы, перажывае важную хвіліну. Ёй з'яўляецца трансляцыя Святой імшы і Божага слова.
Рашэнне аб трансляцыі радыёімшы было зацверджана ва ўказе прымаса 1980 года. З самага пачатку трансляцыя вядзецца з базыліка Святога Крыжа ў Варшаве. Яе пробашч Зыгмунт Роберт Бердыхоўскі ў 2015 годзе сказаў, што кардынал Стэфан Вышыньскі абраў гэты касцёл невыпадкова:
-Касцёл Святога Крыжа мае свае традыцыі і гэта было вырашальным. Трансляцыя адбывалася яшчэ перад вайной. Акрамя таго, размяшчэнне храма ў цэнтры гораду. Напэўна ўсё гэта паўплывала на тое, што гэты касцёл быў абраны для трансляцыі.
Святую Імшу ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё можна слухаць кожную нядзелю і падчас важных касцёльных святаў а 9 -й раніцы. Вернікі былі пазбаўленыя трансляцыі Імшы толькі падчас ваеннага становішча.
На працягу многіх гадоў слухачы радыё маглі пачуць выдатных асоб Касцёла, напрыклад, 8 сакавіка 1981 г. прымас тысячагоддзя кардынал Стэфан Вышыньскі прамовіў спецыяльнае пасланне да польскіх жанчын.
14 чэрвеня 1987 г. прагучала запісаная Янам Паўлам ІІ прамова да хворых.
Традыцыя радыёімшаў у Польшчы налічвае больш за 90 гадоў, паколькі з 3 мая 1927 г. нядзельныя імшы трансляваліся з Познаньскай катэдры. Калі ў 1932 г. была запушчана ватыканскае радыё, Польскае радыё пачало трансляваць папскае благаслаўленне.
На працягу многіх гадоў радыё імшы адпраўляў біскуп Юзаф Завіткоўскі, таксама паэт і кампазітар, аўтар тэкстаў вядомых царкоўных песень. З 1980 па 2006 г. ён прамовіў у касцёле св. Крыжа амаль 140 гамілій.
Біскуп Завіткоўскі часта падкрэсліваў, што вера і Божая любоў фармуюць чалавечыя каштоўнасці. Пра гэта ён казаў настаўнікам і выхавацелям 5 лістапада 2006 г.:
- Будзьце сведкамі мудрасці і веры, якія вымагаюць ад сябе і ад іншых. Свету і Еўропе будуць патрэбныя настаўнікі, катэхеты, прапаведнікі, але калі яны будуць сведкамі Бога. А сведак павінен сказаць праўду. Няхай настаўнік будзе настаўнікам, а вучань – вучнем. І памятайце, што любіць – гэта значыць быць патрабавальным.
Архіўныя радыёзапісы змяшчаюць даваенныя пропаведзі армянскага арцыбіскупа Юзэфа Тэадаровіча, прамоўленыя ў 1938 г. з касцёла св. Крыжа або з віленскага касцёла святых Францішка і Бернардына. У адной са сваіх гамілій святар рашуча выступіў супраць меркавання, што праблему беднасці вырашыць марксізм:
- Бездань, якая дзеліць хрысціянства ад камунізму такая ж, як бездань, якая дзеліць любоў ад нянавісці, матэрыялізм ад духоўнасці. Хрыстос абʼядноўвае ўсе пласты.
У цяперашні час гаміліі, прамоўленыя падчас радыёімшаў, якія транслююцца на Польскім радыё, запісваюцца, а затым публікуюцца ў кнігах пад назвай «Святарскія радыёпропаведзі».
ав