Беларуская Служба

Міністр абароны Украіны: «Для нас самай горшай з’яўляецца паніка»

31.01.2022 15:20
Рэзнікаў кажа, што пагроза ёсць, але Украіны з ёй жывем ужо восем гадоў. 
         , , 29  2022
Украінскія рэзервісты ўдзельнічаюць у вайсковых вучэннях на палігоне пад Кіевам, Украіна, 29 студзеня 2022 году PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Газета «Rzeczpospolita» друкуе інтэрв'ю з міністрам абароны Украіны Оліксіем Рэзнікавым. «Для нас самай горшай з’яўляецца паніка», – кажа ён.

Міністр абароны адзначыў, што ён абапіраецца на фактах. «І факты паказваюць, што канцэнтрацыя расійскіх войскаў уздоўж украінскіх межаў колькасна вельмі падобная да папярэдняй вясны. У той час у нас таксама была канцэнтрацыя сіл і пагроза, свет адрэагаваў, але не так адчувальна. Цяпер свет адрэагаваў больш эмацыйна. Для Украіны, аднак, нічога новага ў гэтым няма, вайна ў нашай краіне пачалася ў 2014 годзе. Мы абапіраемся на адны і тыя ж дадзеныя, але ўспрымаем іх па-рознаму. Мы прызвычаіліся да вайны».

Рэзнікаў кажа выданню, што пагроза ёсць, але Украіны з ёй жывем ужо восем гадоў. «Паніка – самае страшнае, што можа з намі здарыцца. Мэта Масквы – дэстабілізаваць абстаноўку на вуліцах Кіева і аслабіць уладу. Пасля гэтага Расія можа працягваць сваю гібрыдную атаку. Такім чынам, на сённяшні дзень, паводле звестак нашых разведак і нашых партнёраў, канцэнтрацыя войскаў працягваецца, але ўдарных групаў няма. Гэта значыць, што ні сёння, ні заўтра атакаваць не атрымаецца. Але калі б Пуцін гэта зрабіў, яму спатрэбіцца час».

ав

Вялікабрытанія, Польшча і Украіна могуць стварыць альянс

31.01.2022 15:13
Галоўная задача новай дамовы – процідзеянне расійскай пагрозе і сумесная праца дзеля будучыні еўрапейскай бяспекі.