Беларуская Служба

Масавае заражэнне палякаў штамам «Амікрон» можа стварыць сур’ёзныя праблемы на рынку працы

01.02.2022 15:13
У бліжэйшы час нават 25% з 16 млн 200 тыс. польскіх працаўнікоў можа пайсці на бальнічны з-за заражэння каранавірусам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Antonio Guillem

Масавае заражэнне палякаў штамам «Амікрон» можа стварыць сур’ёзныя праблемы на рынку працы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Паводле спецыялістаў, у бліжэйшы час нават 25% з 16 млн 200 тыс. польскіх працаўнікоў можа пайсці на бальнічны з-за заражэння каранавірусам.

Адмыслоўцы па рынку працы лічаць, што ў лютым працадаўцы могуць сутыкнуцца з сапраўдным дэфіцытам працоўных рук. «Амікрон» хоць і не з’яўляецца настолькі небяспечным штамам як папярэднія, але ён вельмі заразны і ў стане выключыць працаўніка з актыўнасці як мінімум на некалькі дзён. Дарэчы, польскі ўрад папярэдзіў фірмы, якія адказваюць за стратэгічныя сектары эканомікі, што ў бліжэйшы час нават 30% працаўнікоў могуць аказацца непрацаздольнымі з-за каранавіруса.

Наколькі гэта сур'ёзная праблема, сведчыць прыклад Харватыі. Так, у Заграбе зʼявіліся вялікія праблемы ў функцыянаванні гарадскога транспарту, паколькі 390 кіроўцаў аўтобусаў і трамваяў пайшлі на самаізаляцыю з-за заражэння каранавірусам. У Румыніі з сваю чаргу па гэтай жа прычыне назіраецца дэфіцыт медыцынскіх працаўнікоў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс