Беларуская Служба

Псіхолаг: Нельга сказаць, што дыктатар вар'ят ці хворы чалавек, ён выдатна ведае, што робіць

17.03.2022 16:55
Крытыка прыводзіць дыктатара ў лютасць і ён хоча адпомсціць за свае няўдачы. 
.   , 8.12.2019,
А.Лукашэнка і Уладзмір Пуцін, 8.12.2019,Сочы EPA/MICHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT

Ці дыктатар гэта шалёны чалавек? Пра гэта запыталі ў прафесара па псіхалогіі Януша Гайцмана.

Гэта не шалёны ці хворы чалавек; дыктатар дакладна ведае, што ён робіць; ён адчувае місію для выканання і маніпулюе іншымі для дасягнення сваіх мэтаў – сказаў праф.Гайцман Польскаму прэс-агенцтву PAP.

Прафесар пацвярджае, што ў дыктатараў ёсць пэўныя паранаідальныя рысы. Аднак гэта не параноя, якая разумеецца як псіхічнае захворванне і трызненне. Гэта паталогія асобы або характару, вынік пастаяннага пачуцця недаверу, пошуку ворага і празмернай пільнасці.

Праф. Гайцман лічыць, што дыктатар выразна бачыць тое, што адбываецца вакол яго, і сочыць за рэчаіснасцю. Аднак яму ўласцівы крайні эгацэнтрызм, што робіць яго безабаронным для крытыкі. А крытыка прыводзіць яго ў лютасць і ён хоча адпомсціць за свае няўдачы. Такім чынам, канец дыктатара можа наступіць тады, калі яго бліжэйшае атачэнне зразумее, што яны ў пройгрышы, і пачне больш баяцца помсты людзей, чым дыктатара.

Праф. Гайцман зʼяўляецца віцэ-прэзідэнтам Польскай псіхіятрычнай асацыяцыі і ўзначальвае клініку судовай псіхіятрыі Інстытута псіхіятрыі і неўралогіі ў Варшаве.

яс/PAP