Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пірог з рэвенем і вобмешкай (РЭЦЭПТ)

12.06.2022 07:02
Рэвень – папулярная ў Польшчы гародніна, з якой можна зрабіць вельмі смачны пірог.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пірог з рэвенем і вобмешкай
Sezon na rabarbar jest krótki, dlatego warto dobrze go wykorzystać
Sezon na rabarbar jest krótki, dlatego warto dobrze go wykorzystać shutterstock

Інгрэдыенты

600 г рэвеню
цукровая пудра

Цеста

200 г сметанковага масла
200 г цукровай пудры
4 яйкі
250 г мукі
1 лыжачка разрыхляльніка

Вобмешка

150 г мукі
80 г сметанковага масла
100 г цукру

Сметанковае масла і яйкі дастаньце з халадзільніка. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў Цэльсія. Форму са здымным бортам дыяметрам 24–25 см пашмаруйце сметанковым маслам.

Кандытарская дробка (вобмешка)

На малым агні ў рондалі растапіце сметанковае масла, дадайце цукар і праз некаторы час муку, змяшайце і астудзіце.

Падрыхтоўка

Сметанковае масла і цукровую пудру ўзбіце на аднародную масу. Працягваючы ўзбіваць, дадавайце па адным яйку з інтэрвалам прыкладна ў 3 хвіліны, увесь час інтэнсіўна ўзбіваючы масу.

Скіньце хуткасць міксера да сярэдняй і дадайце муку ды разрыхляльнік, лепш за ўсё ў 2-3 прыёмы, кожны раз змешваючы, пакуль інгрэдыенты не спалучацца ў аднастайнае цеста.

Перакладзіце ў форму, зверху палажыце нарэзаны рэвень (рабарбар). Пасыпце вобмешкай і пастаўце ў разагрэтую духоўку.

Выпякайце каля 60 хвілін. Пасыпце цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец