З-за недастатковай тэмпературы ў школьных памяшканнях можна будзе закрыць школу, а потым перайсці на дыстанцыйны рэжым навучання, паведамляе Rzeczpospolita. Паводле выдання, не толькі нізкая тэмпература звонку, але і ў школьных памяшканнях можа быць падставай для закрыцця адукацыйнай установы і пераходу на дыстанцыйнае навучанне.
Да гэтага часу закрыццё школы ці дзіцячага садзіка было магчымым, у тым ліку, з-за эпідэмічнай сітуацыі. З верасня бягучага года згаданы каталог будзе пашыраны таксама на сітуацыю, калі ў школьных памяшканнях занадта холадна. У сваю чаргу, калі школа будзе зачыненая з-за нізкай тэмпературы на больш чым два дні, то дырэктар павінен ажыццявіць дыстанцыйнае навучанне, паведамляе газета.
Выданне звяртае ўвагу, што апошняе пытанне выклікае занепакоенасць бацькоў у сувязі з надыходзячым ацяпляльным сезонам, які, з-за вайны ва Украіне, можа быць вельмі складаным.
Суразмоўцы выдання Rzeczpospolita адзначаюць, што мясцовыя ўлады дзеля эканоміі найперш адмаўляюцца ад вулічнага асвятлення, але, калі яны не будуць мець дастатковых фінансавых магчымасцяў, змогуць пачаць эканоміць на школах, напрыклад, шляхам пераходу на дыстанцыйнае навучанне.
аз