Беларуская Служба

Стала больш выпадкаў згвалтаванняў жанчын у таксоўках па заяўках праз прыкладанні

30.07.2022 13:12
Грузінскі таксіст пасля нападу на пасажырку спрабаваў збегчы з Польшчы. У апошні момант яго знялі з самалёта.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Tinnakorn jorruang

Усё больш і больш маладых жанчын падвяргаюцца згвалтаванню або сексуальнаму дамагальніцтву з боку іншамоўных таксістаў, якіх заказваюць праз дадаткі (сеткі Uber і Bolt). Да сярэдзіны траўня – як паведаміла Rzeczpospolita – у Варшаве пракуратура правяла 20 расследаванняў такіх злачынстваў, сёння іх колькасць павялічылася да 28, што азначае, што падобныя выпадкі здараюцца ў сярэднім раз на тыдзень.

Газета апісала адзін выпадак: кіроўца сеткі Uber нядзельнай раніцай у Варшаве грузін, вёз маладую жанчыну, якая вярталася з сустрэчы. Мужчына з'ехаў з трасы, спусціўся да Віслы, спыніўся, сеў на задняе сядзенне і пачаў прыставаць да жанчыны. Жанчына ледзь уцякла. Памежнікі знялі гэтага мужчыну з самалёта, які адпраўляўся ў Кутаісі. Грузіну 29 гадоў, у яго жонка і двое дзяцей. У чацвер пацярпелую дапыталі ў судзе, мужчыну прадʼявілі два абвінавачанні і арыштавалі на тры месяцы. Ён не прызнаецца ў злачынстве.

У следствах устаноўлена, што злачынцамі ў справах аб сексуальным дамагальніцтве ўчыненых таксістамі ў Варшаве зʼяўляюцца іншаземцы: грузіны, армянін, узбек, таджыкі, алжырац і адзін з Туркменістану.

яс