Беларуская Служба

Пробы вады з Одры не выявілі таксічных рэчываў

17.08.2022 12:52
Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя Польшчы ўжо накіравала пробы для лабараторнага аналізу за мяжу – першыя з іх адправіліся ў Чэхію. 
Robert Telus: opozycja szuka kozła ofiarnego pomiędzy politykami, aby zrobić z tego politykę partyjną
Robert Telus: opozycja szuka kozła ofiarnego pomiędzy politykami, aby zrobić z tego politykę partyjnąPAP/Marcin Bielecki

Даследаваныя ў Польшчы пробы вады з Одры не выявілі таксічных рэчываў, якія маглі б забіць рыбу ў другой па велічыні польскай рацэ, піша ў сераду Rzeczpospolita.

Праз тры тыдні пасля экалагічнай катастрофы дагэтуль невядома, што стала яе прычынай. Вынікі польскіх лабараторыяў не далі адказу, чаму ў рацэ Одра загінула рыба.

«Насуперак папярэднім здагадкам, гэта не было выклікана ртуццю або соллю – даследаванні паказваюць, што не было такіх вялікіх перавышэнняў у прысутнасці хімічных злучэнняў, якія былі б адказныя за гэта», – піша газета. Таму было вырашана правесці спецыялізаваныя даследаванні за межамі Польшчы.

Галоўная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя Польшчы ўжо накіравала пробы для лабараторнага аналізу за мяжу – першыя з іх адправіліся ў Чэхію. Наступныя адправяць у Нідэрланды і Вялікабрытанію (іх забралі з 29 месцаў). «Агулам за межамі Польшчы будзе даследавана 87 пробаў», – падкрэслівае газета са спасылкай на інфармацыю галоўнага інспектара аховы навакольнага асяроддзя і дадае, што транспартаваць іх дапамагае паліцыя.

Як паведамляе штодзёнка, паліцыя і супрацоўнікі Ваяводскай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя ўжо сабралі ўсе матэрыялы адносна прадпрыемстваў, якія працуюць уздоўж берагоў Одры, і перадалі іх у раённую пракуратуру Уроцлава. «На цяперашнім этапе няма ніякіх прыкмет наўмыснай злачыннай дзейнасці, у тым ліку дыверсіі, накіраванай на дэстабілізацыю сітуацыі на польска-нямецкай мяжы», – адзначылі праваахоўнікі.

Ключом для вызначэння будучых кірункаў следства будуць вынікі даследаванняў замежных лабараторый. Эксперты схіляюцца да версіі, што экалагічная катастрофа магла быць спалучэннем многіх фактараў, але, як яны падкрэсліваюць, усе гіпотэзы трэба праверыць, пісалі на старонках газеты Rzeczpospolita.

На рацэ Одра ў Польшчы адбылася экалагічная катастрофа

12.08.2022 13:27
У выніку атручання ў рацэ загінулі тоны рыбы.

За атручаную Одэр звольненыя кіраўнікі «Польскіх водаў» і Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя

12.08.2022 19:12
 «Dінаватых у гэтым скандале, у гэтым экалагічна буйным злачынстве мы хочам знайсці і пакараць максімальна жорстка».

У трох ваяводствах забаронены доступ да Одры

13.08.2022 11:23
Намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік падкрэсліў, што пагрозы жыццю людзей няма.

Забарона на кантакт з водамі Одры, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны

16.08.2022 11:32
Падаўжэнне забароны пасля 18 жніўня залежыць у тым ліку ад вынікаў праверкі і аб наяўнасці мёртвай рыбы ў рацэ.