Беларуская Служба

Праваслаўныя адзнчаюць Спас на святой Гары Грабарцы

19.08.2022 15:02
Шматлікія паломнікі ішлі пешкам з Гайнаўкі, Яблачына, Варшавы, Бельска Падляшскага і Беластоку. 
Аўдыё
  • Праваслаўныя адзнчаюць Спас на святой Гары Грабарцы
   , 19  2022 .
Праваслаўныя вернікі на Грабарцы, 19 жніўня 2022 г.PAP/Artur Reszko

Праваслаўныя адзнчаюць Спас на святой Гары Грабарцы

У пятніцу, 19 жніўня вернікі Праваслаўнай царквы адзначалі адно з вялікіх 12-ці гадавых святаў – Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас, як гавораць у народзе. У Польшчы найбольш урачыста адзначалася яно на святой Гары Грабарцы.

Малітоўныя святкаванні пачаліся ўжо напярэдадні вечарам. Тысячы вернікаў прыбылі ў манастыр, каб прыняць удзел у святкаваннях Праабражэння Гасподняга. Шматлікія паломнікі ішлі пешкам з Гайнаўкі, Яблачына, Варшавы, Бельска Падляшскага і Беластоку. Паводле традыцыі, путнікі прыносяць з сабой крыжы – маленькія і вялікія, каму які па сіле. «Святая Гара Грабарка – гэта наша духоўная спадчына і цудадзенйае, намоленае месца» – гавораць паломнікі.


Праваслаўныя вернікі на Грабарцы Праваслаўныя вернікі на Грабарцы

У манастыры зараз знаходзіцца копія Леснянскай іконы Багародзіцы, якая раней вандравала па падляскіх храмах. У прыватнасці ёй можна было пакланіцца у Нарве, Гайнаўцы, Кляшчэлях, Чаромсе і Бельску Падляскім. На святой Гары Грабарцы пабывала Анна Пятроўская.

Слухайце аўдыё!

эж

Праваслаўныя беларусы ў Варшаве просяць у мітрапаліта Савы дазвол на Літургіі на беларускай мове

01.08.2022 17:43
Агляд тыднёвіка беларускай меншасці ў Польшчы «НІВА» ад Віталя Лубы.