Беларуская Служба

Усе мары пра dolce vita. Чаму італьянскі лад жыцця закружыў нам галаву?

22.08.2022 13:00
Італьянскія пейзажы, італьянская мода, італьянская кухня і італьянскі стыль жыцця. Мы закаханыя ў «dolce vita». Пандэмія і сёлетняе спякотнае лета дадаткова ўзмацнілі гэты эфект.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Kochneva Tetyana

Адкуль гэтая прага да «салодкага жыцця»? Rzeczpospolita піша пра змены ў модных тэндэнцыях.

Італьянскі лад жыцця праявіўся ва ўсіх сферах: ад моды да дызайну інтэр'еру. У апошняй частцы варыяцыі на тэму атмасферы італьянскай вілы сталі больш папулярныя нават за бессмяротны, здавалася б, «французскі шарм».

Насуперак эканамічнаму крызісу і напружанай атмасферы ў палітыцы, у людзей ёсць вострая патрэба акунуцца ў «салодкае жыццё».

Хто можа, той едзе ў адпачынак на поўдзень Еўропы, дзе ў прамянях пасляабедзеннага сонца і з келіхам Spritz радуюць сябе «dolce far niente». Людзі старанна фіксуюць усё гэта на фотаздымках, якімі з ахвотай дзеляцца ў сацыяльных сетках на зайздрасць тым, хто не можа дазволіць сабе адпачынак у Італіі ў гэтым годзе.

Так праяўляецца жаданне ўцячы ад паўсядзённых праблем, якіх цяпер у многіх з нас з верхам. Паведамленне аб вашым адпачынку ў Італіі ў сацыяльных сетках – адна з сёлетняй тэндэнцыі. Людзі дадаюць у свае паведамленні хэштэгі #dolcevita і #ladolcevita, нават калі яны знаходзяцца за тысячы кіламетраў за межамі Італіі. Усё, што вам трэба, гэта добрае сонечнае надворʼе, міжземнаморскія закускі, келіх віна і правільны фільтр Instagram.

Аналітыкі платформы электроннага гандлю Stylight заўважылі скачок цікавасці да адзення і аксесуараў, якія ўпісваюцца ў тыповы міжземнаморскі лад жыцця. У сваёй апошняй справаздачы аб самых папулярных прадуктах Stylight аналітыкі адзначылі «la dolce vita» як вядучую модную тэндэнцыю гэтага сезону. Яны пералічылі некаторыя з найбольш запатрабаваных тавараў. Сярод іх былі саламяныя капелюшы і сумкі. Таксама папулярны тонкі лён – мабыць, лепшы матэрыял для летняй спёкі.

Выяўляецца, што людзі хочуць перанесці атмасферу «салодкага жыцця» і ў сваё жытло. Модны на працягу многіх гадоў французскі стыль у стылі ў афармленні інтэр’ераў саступае дызайну, які адсылае да вытанчанай, але немудрагеліста ўтульнай італьянскай вілы. Нязмушаная элегантнасць у міжземнаморскім варыянце перанясе нас на пагоркі Тасканы, на казачнае ўзбярэжжа Чынкве-Тэрэ, на возера Кома або ў барочныя гарады Сіцыліі. У доме, аформленым у гэтым стылі, можна знайсці ўплыў антычнасці і італьянскага Адраджэння, а таксама вясковыя элементы. Дамінуюць трывалыя натуральныя матэрыялы: дрэва, камень, тэракота і тканіны, якія выйшлі з-пад рук выдатных майстроў.

Сутнасць «La dolce vita» – гэта прыгажосць, якая вынікае з простага, неадʼемным элементам зʼяўляецца і найвышэйшая якасць. Гэта датычыцца ўсіх аспектаў італьянскага ладу жыцця: ежы і напояў, адзення і дызайну інтэрʼеру.

вх