Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт Беластока рэкамендуе не карыстацца падручнікам па новым прадмеце «Гісторыя і сучаснасць»

23.08.2022 12:41
Расце абурэнне скандальным падручнікам па прадмету «Гісторыя і сучаснасць», які з верасня заменіць грамадазнаўства ў школах.
        ,       .
Расце абурэнне скандальным падручнікам па прадмету «Гісторыя і сучаснасць», які з верасня заменіць грамадазнаўства ў школах. białykruk.pl

Віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі ў лісце да дырэктараў гмінных сярэдніх школ нагадвае: «Настаўнікі могуць выкладаць новы прадмет без дапамогі гэтага падручніка, які я рэкамендую ад імя горада Беластока». Дэпутат Кшыштаф Трускаляскі таксама заклікаў байкатаваць скандальнае выданне.

Падручнік Войцеха Рашкоўскага насычаны рознымі «разынкамі», але найбольш спрэчным ёсць фрагмент, прысвечаны in vitro, то бок ЭКА. Аўтар называе гэты метад лячэння бясплоддзя «вырошчваннем у лабараторыях», а ў сваіх мудрагелістых разважаннях ставіць абуральнае пытанне: «Хто будзе любіць дзяцей, народжаных такім чынам?» Настаўнікі і бацькі ў жаху ад новага падручніка. Усё больш людзей і арганізацый заклікаюць да байкоту падручніка, у тым ліку і арганізацыя «Вольная школа», якая нагадвае, што адмова ад выдання магчымая: настаўнікі мусяць прытрымлівацца асноўнай праграмы па тым ці іншым прадмеце, але насамрэч неабавязкова карыстацца пэўным падручнікам, нават пазначаным Мінадукацыі і навукі.

Гарадскія ўлады Беластока ў лісце да кіраўнікоў дзяржаўных сярэдніх школ падкрэсліваюць, што выбар падручнікаў застаецца за дырэктарам школы пасля кансультацыі з настаўнікамі і бацькамі, піша Gazeta Wyborcza.

вх