Беларуская Служба

Плануеце адпачынак на восень у Грэцыі? Супрацьковідных абмежаванняў там не будзе

23.08.2022 16:45
Zdjęcie ilustracyjne - Santorini
Zdjęcie ilustracyjne - SantoriniShutterstock/PHOTOCREO Michal Bednarek

Напярэдадні восеньскага «аксамітнага» сезону ў турызме міністр аховы здароўя Грэцыі запэўнівае, што не мае намеру ўводзіць абмежаванні супраць ковіду.

Восень – час росту захворванняў, і еўрапейскія палітыкі ўсё часцей гавораць пра сцэнары, калі наступная хваля заражэння каронавірусам выбухне пасля вяртання дзяцей у школу.
У Грэцыі ў гэтым плане нічога не павінна змяніцца, прынамсі, так лічыць мясцовы міністр аховы здароўя Танас Плеўрыс, піша Rzeczpospolita.

- У нас ёсць правілы абыходжання з хворымі, супрацьвірусныя прэпараты, і грамадзяне вакцынуюцца. Гэта дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню, – кажа міністр аховы здароўя Грэцыі. Міністр падкрэслівае, што калі і трэба будзе ўводзіць нейкія абмежаванні, то яны будуць мяккімі. Пры гэтым яна заклікае людзей насіць маскі, асабліва ў людных месцах і закрытых памяшканнях.

Міністэрства аховы здароўя Грэцыі і Нацыянальны камітэт па барацьбе з кавідам робяць акцэнт на індывідуальную адказнасць жыхароў і рэкамендацыі, а не на ўвядзенне масавых абмежаванняў.

Нядаўна Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (CDC) перагледзеў свае рэкамендацыі па барацьбе з каронавірусам і больш не раіць захоўваць сацыяльную дыстанцыю, каб знізіць рызыку ўздзеяння або каранцін для людзей з COVID. Тым не менш, CDC раіць тым, у каго станоўчы тэст, заставацца дома на працягу пяці дзён і насіць маску медыцынскага тыпу на працягу 10 дзён.

вх