Беларуская Служба

Апытанні: Украінцы вераць у перамогу

24.08.2022 10:32
Аднак паступова яны губляюць ілюзіі, што вайна будзе кароткачасовай.
Украінцы вераць у перамогу PAP/Alena Solomonova

Апошняе даследаванне Фонду «Дэмакратычная ініцыятыва» і Цэнтра Разумкова паказвае, што 91,5 працэнта ўкраінцаў вераць у перамогу ў вайне з Расіяй. Аднак паступова яны губляюць ілюзіі, што вайна будзе кароткачасовай, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

На пытанне пра тое, колькі вайна можа працягвацца, 34 працэнты рэспандэнтаў адказалі, што міру давядзецца чакаць год-два. Больш за палову ўкраінцаў лічаць, што толькі пасля вызвалення акупаваных з 2014 года тэрыторый, у тым ліку Крыма, можна будзе зрабіць выснову, што вайна выйграна. Толькі 3 працэнты апытаных задавальняла б замарожанне канфлікту на цяперашняй лініі фронту.

«Сярод заяўленых эмоцый пераважаюць надзея і аптымізм, а першае негатыўнае пачуццё – страх – толькі на трэцім месцы», паведамляе газета, якая прыводзіць таксама вынікі даследавання, праведзенага Лабараторыяй даследаванняў СМІ Варшаўскага ўніверсітэта.

Паводле іх, 75 працэнтаў палякаў з-за вайны ва Украіне баяцца таксама за сваю будучыню. Кожны трэці паляк лічыць, што СМІ прысвячаюць канфлікту занадта шмат увагі. Большасць (54 працэнты) не згодныя з такім меркаваннем, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

аз

Украіна заклікае вызваліць украінскіх палітвязняў на Крыме

23.08.2022 19:03
Паводле ўкраінскіх уладаў, зараз у расійскіх турмах на Крыме 127 грамадзян Украіны.