Найбольш дыскусійная змена – увядзенне новага прадмета – «Гісторыя і сучаснасць» (HiT). Гэта будзе абавязковы прадмет для ўсіх катэгорый навучэнцаў сярэдніх школ і заменіць цяперашні прадмет «Веды аб грамадстве».
З 1 верасня настаўнікі будуць абавязаныя адну гадзіну на тыдзень прысвячаць кансультацыям з дзецьмі і бацькамі.
Ёсць змены, якія датычаць вызначэння статусу і ўмоў працы настаўнікаў. Напрыклад, настаўнікі-пачаткоўцы абавязаны рыхтавацца да працы ў школе і павышаць сваю кваліфікацыю. А кіраўнік школы павінен ствараць для гэтага ўмовы, у тым ліку замацаваць за пачаткоўцам дасведчанага настаўніка.
У сувязі з вайной ва Украіне міністр адукацыі вырашыў унесці змены ў адукацыю для бяспекі. Дагэтуль у пачатковай школе на гэты прадмет адводзілася адна гадзіна, часцей за ўсё ў восьмым класе, і адна гадзіна ў сярэдніх школах. У рамках заняткаў у асноўным вучыліся аказанню першай медыцынскай дапамогі і паводзінам падчас эвакуацыі, а таксама ў выпадках аварыі і пажару. З новага навучальнага года дзеці будуць вучыцца страляць. Курс па абароне будзе разбіты на чатыры модулі: дзяржаўная бяспека, дзеянні ў сітуацыях надзвычайнай небяспекі, асновы аказання першай медыцынскай дапамогі і фарміраванне абарончых навыкаў. Менавіта апошні модуль з'яўляецца новым для асноўнай вучэбнай праграмы. У рамках гэтага модуля слухачы вывучаюць асновы арыентавання на мясцовасці, карыстання картамі, даведаюцца аб кібербяспецы і пройдуць тэарэтычную падрыхтоўку па стральбы.
Матура (выпускныя экзамены) у 2023 годзе стане першым іспытам, які здаюць выпускнікі васьмігадовай пачатковай школы. Экзамен пройдзе па новых правілах. Матура 2023 будзе складацца з вуснай і пісьмовай частак.
Вусная частка будзе складацца з іспыту па польскай і сучаснай замежнай мовах. Каб прайсці абедзве часткі, трэба набраць 30 працэнтаў пунктаў.
У пісьмовай частцы выпускнікі гімназіі будуць здаваць чатыры экзамены:
польская мова на базавым узроўні (30 % парог)
матэматыка на базавым узроўні (30% парог)
сучасная замежная мова на базавым узроўні (30% парог)
абраны дадатковы прадмет на павышаным узроўні (без парога)
Таксама выпускнік зможа здаваць дадатковыя экзамены.
Больш падрабязна пра новаўвядзенні чытайце на сайце gazetaprawna.pl.
вх