Беларуская Служба

Аляксей Макаркін: Наступным пакаленням расіян рэваншызм не будзе цікавы

01.09.2022 14:33
Вайна ва Украіне – гэта спроба рэваншу за распад СССР.
Расіяфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

У сувязі са смерцю Міхаіла Гарбачова, выданне Rzeczpospolita друкуе інтэрв’ю з вядомым расійскіх палітолагам Аляксеем Макаркіным. Для моладзі Гарбачоў быў чалавекам гісторыі. Многія маладыя людзі лічаць, што свабода, якая прыйшла ў яго часы, была заўсёды. А некаторыя нават думаюць, што пры Гарбачове было столькі ж свабоды, колькі пры Сталіне. І гэта, бадай, галоўны вынік кіравання апошняга кіраўніка СССР у тым, што ён дазволіў тую свабоду, да якой яны прывыклі, у розных сферах грамадскага жыцця. Новае пакаленне ў Расіі мала цікавіцца мінулым, яго хвалюе заўтрашні дзень.

Прапагандысты Расіі, у тым ліку Маргарыта Сіманьян, лічаць, што Гарбачоў знішчыў вялікую дзяржаву – Савецкі Саюз, а сёння яе спрабуюць адбудаваць. На іх думку, часы Гарбачова былі перыядам прыніжэння Расіі. Пасля распаду СССР многія расіяне меркавалі, што гэта часовы стан, што «вернуцца» не толькі былыя савецкія рэспублікі, але і балгары, палякі, румыны. Незалежнасць Украіны ці Казахстана не ўспрымалася ўсурʼёз. Вайна ва Украіне – гэта спроба рэваншу за распад СССР.

З пачатку вайны ўжо памерлі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, бліжэйшы паплечнік прэзідэнта Барыса Ельцына Генадзь Бурбуліс. Тыя, хто прысутнічаў на гістарычнай сустрэчы ў Белавежскай пушчы. Сімвалічна, што архітэктары развалу савецкай імперыі сышлі з жыцця, а Пуцін спрабуе яе адбудаваць.

Сыходзяць людзі таго пакалення, якое тады прымала рашэнні. Пакаленне, якое нарадзілася пасля іх у 1940-1950-х гадах, – гэта рэваншысты. Гэта людзі, якія моцна расчараваныя. Сёння яны імкнуцца як мага хутчэй правесці рэванш, паколькі не верыць, што моладзь працягне іх палітыку. Наступным пакаленням гэта будзе нецікава.

нг