Акадэміі добрай адукацыі вядзе дзейнасць 12 школ і ўстаноў асветы ў Польшчы і на працягу пяці год супрацоўнічае з настаўнікамі з Беларусі.
Кансультацыйны пункт, праекту зладжанага адмыслова для беларусаў, узначаліў Ягор Сурскі, які зараз жыве ў Варшаве, паводле сваёй адукацыі з’уяўляецца гісторыкам і настаўнікам з міжнародным досведам працы. Ягор Сурскі дэталёва распавёў пра новую магчымасць адукацыі беларускіх дзяцей у Польшчы:
-Індывідуальную ментарскую навуковую апеку над вучнямі будуць ажыццяўляць як беларускія, так і польскія настаўнікі. Мы прапаноўваем для беларускіх дзяцей і моладзі адукацыйны праект, які забяспечыць ім з аднаго боку ажыццяўленне польскага абавязку навучання у пачатковай і сярэдняй школе, з другога – вывучэнне мовы, гісторыі і культуры Беларусі.
У Польшчы кожнае дзіцё да 18 год павінна ўдзельнічаць у навучальным працэсе. Гэта можна ажыццяўляць такім чынам, калі вучань ходзіць у школу, але і калі вучыцца самастойна на хатнім навучанні. У другім выпадку абавязкова толькі кожны год здаваць экзамены з вызначаных прадметаў.
Акадэмія добрай адукацыі ў Варшаве гарантуе вучням з Беларусі бясплатную рэалізацыю школьнага абавязку ў рэжыме хатняга навучання, забяспечвае доступ да падручнікаў і іншых адукацыйных матэрыялаў, прадстаўляе магчымасць атрымаць кансультацыі па асноўных школьных прадметах на сядзібе Акадэміі ці дыстанцыйна, што дапаможа падрыхтавацца да гадавых класіфікацыйных экзаменаў, якія праводзяць настаўнікі Акадэміі. Дадаткова вучні могуць супрацоўнічаць з польскімі равеснікамі ў межах рэалізацыі супольных праектаў.
Рэалізацыя праграмы «Веды па культуры Беларусі» з удзелам беларускіх творцаў, навукоўцаў, лідараў грамадскай думкі можа быць рэалізаваная як і на сядзібе Акадэміі, так і дыстанцыйна. На гэты курс магчыма запісацца, нават калі вучань наведвае іншую школьную ўстанову.
Паводле жадання бацькоў Акадэмія Добрай Адукацыі прадстаўляе дадатковыя адукацыйныя паслугі на платнай аснове ў залежнасці ад індывідуальных патрэбаў вучняў.
Усю размову з настаўнікам Ягорам Сурскім пра новы адукацыйны праект, прысвечаны беларускім дзецям у Польшчы, слухайце ў далучаным гукавым файле.