Беларуская Служба

З 9 верасня ў польскіх кінатэатрах можна будзе паглядзець фільм пра абарону Гродна

06.09.2022 13:20
Гэта першы мастацкі фільм пра савецкае ўварванне ў Польшчу ў 1939 годзе.
:
фота:materiały prasowe

«Арляняты. Гродна '39» – так называецца фільм пра савецкае нападзенне на Польшчу, які ўваходзіць на экраны польскіх кінатэатраў 9 верасня – паведамляе Niezalezna.pl.

З аднаго боку, гэта фільм пра сталенне і барацьбу з адчужэннем. З іншага боку, гэта фільм пра патрыятызм, аб чым казаў перад прэм’ерай рэжысёр карціны Кшыштаф Лукашэвіч. Гэта таксама гісторыя пра ўсіх тых, хто змагаўся супраць саветаў.

Аўтар таксама адзначыў важны ўнёсак Фелікса Матэцкага, які выканаў ролю галоўнага героя Лявона Ротмана.

«Малады габрэйскі хлопчык на польскіх усходніх крэсах, канец 1930-х. Ягоны свет не просты. Дома размаўляюць на ідыш, у школе – па-польску. Старэйшы брат ненавідзіць Польшчу, сімпатызуе камуністычнаму руху. А малы Лявон любіць Сянкевіча. Можа, ён занадта малы, каб зразумець, што такое патрыятызм? Што такое грамадзянская супольнасць? Так можа здацца, дарэчы, перашкодай зʼяўляецца не толькі ўзрост, але і хлопцы ў пясочнай форме з кастэтамі, якія гвалтам імкнуцца патлумачыць Лявону, што ён не паляк», – напісалі пра акцыю фільму на сайце Музею гісторыі Польшчы.

1 верасня 1939 года на школу, дзе вучыўся Лявон, упалі бомбы.

«Гродна рыхтуецца да абароны ад савецкіх войскаў, якія перайшлі ўсходнюю мяжу Рэчы Паспалітай. У гэтых трагічных абставінах Лявон і яго аднакласнікі падтрымліваюць нешматлікія польскія войскі, якія адбіваюць пераўзыходзячыя сілы праціўніка. Барацьба безнадзейная, крывавая. І заканчваецца трагічна».

«Арляняты» – гэта першы мастацкі фільм пра савецкае ўварванне ў Польшчу ў 1939 годзе. Карціна здымалася ў Познані, Радаме, Варшаве, Канстанціне, Модліне і Скерневіцах.

Ганаровы патранат над прэмʼерай фільму ўзяў на сябе міністр культуры і нацыянальнай спадчыны праф. Пётр Глінскі. Патранат над фільмам ажыццяўляюць таксама Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі і Міністэрства адукацыі і навукі.

нг