Беларуская Служба

Сацыялагіня: Беларускае грамадства знаходзіцца ў фазе разгубленасці

06.09.2022 18:02
Ліза Каўцяк пры дапамозе гульні, падобнай на Dixit, даследуе грамадскую трансфармацыю ў Беларусі. 
Аўдыё
  • Ліза Каўцяк пры дапамозе гульні, падобнай на Dixit, даследуе грамадскую трансфармацыю ў Беларусі.
Kamil Kłysiński: strategią Łukaszenki jest utrzymywanie ludzi w strachu
Kamil Kłysiński: strategią Łukaszenki jest utrzymywanie ludzi w strachuAndrei Bortnikau/Shutterstock

Беларуская даследчыца і арт-актывістка Лізай Каўцяк стварыла настольную гульню ў асацыяцыі, натхненную сучаснымі беларускімі падзеямі і культурай. Фармат гульні падобны на Dixit ці Імаджынарыум: трэба прыдумляць асацыяцыі да карцінак на картках і адгадваць асацыяцыі іншых гульцоў. Такая гульня – гэта частка даследавання Лізы ў рамках PhD праграмы ў Карлавым Універсітэце ў Празе:

-Мая дысертацыя, прысвечана грамадскім трансфармацыям, якія адбываюцца ў Беларусі, а таксама пытанню змянення калектыўнай ідэнтычнасці беларусаў, пад уплывам падзеяў 2020 года. Вырашыла, што не хачу працаваць выключна пры дапамозе традыцыйных сацыялагічных прыладаў: інтэрв'ю і фокус-групы. Мне заўжды было цікава, як можна даследаваць такія аспекты пры дапамозе мастацтва, гульнёвага падыходу.

Разам з маі навуковым кіраўніком прыйшлі да высновы, што прыладай майго сацыялагічнага даследавання можа стаць Беларускі Дыксіт – своеасаблівае гульня ў асацыяцыі. Ва ўмовах закрытага, аўтарытарнага грамадства гэта можа працаваць нават лепей, чым класічны падыход. Псіхалагічныя абмежаванні можна зняць пры дапамозе гульні.

Ці напрыкладае гульняў, якія вы ўжо паспелі арганізаваць, можна намацаць кірунак гэта сацыяльнай трансфармацыі? Што зараз трансфармуецца ў беларускім грамадстве, ці бачна гэта напрыкладае гульні?

- Мне задаецца, што зараз мы праходзім праз такую фазу, калі немагчыма сказаць, які працэс з’яўляецца трэндавым для ўсяго грамадства. Таксама варта разумець, што я даследую давольна спецыфічную выбарку – беларускую эміграцыю. З відавочных прычын у мяне ёсць магчымасць ладзіць такія даследаванні выключна па-за межамі Беларусі.

Мне здаецца, што беларусы, як грамадства, праходзяць праз стадыю разгубленасці. Нехта яшчэ захоўвае аптымізм, але хтосьці ўжо адчувае расчараванне ў магчымасці пераменаў да лепшага нават на працягу жыцця сваіх дзяцей. Назіраю за фазай разгубленасці. Аднак нейкага вызначанага трэнду я не бачу, нейкія прапорцыі цяпер вызначыць немагчыма. (...)

Размову з сацыялагіняй Лізай Каўцяк слухайце ў далучаным гукавым файле! 

эж

Польскі грамадскі дзеяч: Важна, каб беларусы маглі жыць у сваёй, незалежнай ад Расіі дзяржаве

01.09.2022 16:02
Збігнеў Глюза, стваральнік і старшыня фонду Ośrodek Karta, лічыць, што вайна Расіі супраць Украіны зрабіла зноў актуальнымі каштоўнасці «Салідарнасці».

Акадэмія добрай адукацыі ладзіць праект для беларускіх вучняў у Польшчы

03.09.2022 19:46
Кансультацыйны пункт, праекту зладжанага адмыслова для беларусаў, узначаліў Ягор Сурскі, які зараз жыве ў Варшаве, паводле сваёй адукацыі з’уяўляецца гісторыкам і настаўнікам з міжнародным досведам працы.