Беларуская Служба

Даследаванне: Людзі павольна перастаюць верыць, але хутка адыходзяць ад рэлігійных практык

08.09.2022 11:51
Свет змяняецца, а Касцёл замацаваўся ў мінулай эпосе.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Calamity Jane/shutterstock

Касцёл дзесяцігоддзямі агучвае адны і тыя ж сентэнцыі, але ўсё больш людзей не разумеюць гэтага. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што ў 1992-2022 гадах працэнт дарослых, якія назвалі сябе вернікамі, знізіўся з 94% да 84 %. Колькасць людзей, якія практыкуюць рэлігійныя рытуалы па меншай меры раз на тыдзень зменшылася з амаль 70 % да 42 працэнтаў.

Разам з тым працэнт людзей, якія не практыкуюць рэлігійныя рытуалы, у гэты ж перыяд павялічыўся – з менш чым 9 % да 19 %.

Зразумела, што з рэлігіі сыходзяць самыя маладыя. Аўтар даследавання, дырэктар CBOS праф. Міраслава Грабоўска (prof. Mirosława Grabowska), каментуючы гэтыя лічбы, адзначае: людзі павольна перастаюць верыць, але даволі хутка адыходзяць ад рэлігійных практык.

Больш падрабязна пра рэлігію ў жыцці сучасных людзей чытайце ў Gazeta Wyborcza.

вх