16 верасня ў Польшчы пачнецца ўсеагульная другая рэвакцынацыя ад COVID-19, піша выданне Rzeczpospolita.
Падрабязнасці на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski).
– З 16 верасня мы ўводзім вакцынацыю другой дозай асоб, старэйшых за 12 гадоў, – праінфармаваў міністр.
Дагэтуль другую бустэрную дозу маглі зрабіць людзі старэйшыя за 60 гадоў, а таксама ўсе людзі пасля 12 гадоў, якія маюць аслаблены імунітэт. Другую бустэрную прышчэпку можна зрабіць як мінімум праз чатыры месяцы пасля папярэдняй прышчэпкі. Нядзельскі сказаў, што «да гэтага часу было выдадзена каля 5 мільёнаў электронных рэкамендацый для паўторнай вакцынацыі супраць COVID-19». і «яшчэ 5,8 мільёна электронных рэкамендацый будуць выдадзены ў ноч з 15 на 16 верасня».
Вакцынацыя бясплатная.
вх