17 верасня 1939 года на моцы заключанага пакту Рыбентропа – Молатава савецкія войскі напалі на Польшчу. Па сённяшні дзень не існуе адзінай ацэнкі, датычнай тагачасных падзей, а ў Беларусі 17 верасня адзначаецца як дзяржаўнае свята.
Напярэдадні 17 верасня чарговая сустрэча гістарычнага клубу Beer&History ў Беластоку была прысвечаная менавіта тым падзеям.
Грамадскі і палітычны дзеяч Алесь Кіркевіч лічыць, што пра 17 верасня не трэба забываць і сёння, асабліва ў кантэксце апошніх геапалітычных падзей. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл