На мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі польскай касмічнай сферы. У польскую дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі чатырох ваяводстваў і 25 прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць касмічныя даследаванні.
З Парыжа перадае карэспандэнт ПР Стэфан Фольцэр:
Польскае касмічнае агенцтва паведаміла, што польская дэлегацыя сустрэлася ў Парыжы з прадстаўнікамі самых буйных касмічных агенцтваў у свеце, між іншым гэта амерыканскае агенцтва НАСА і еўрапейскае ЕКА. Важнай часткай праграмы польскай дэлегацыі былі сустрэчы з дэлегацыяй касмічнага агенцтва Азербайджану, якія датычылі заключэння двухбаковага пагаднення аб выкарыстанні для мірных мэтаў касмічнай прасторы і аб павелічэнні эканамічнага абмену. На Кангрэсе ў Парыжы былі прадстаўленыя польскія адукацыйныя і даследчыцкія праекты і студэнцкія вынаходніцтвы. Адзін з іх гэта створаны студэнтамі кракаўскага тэхнічнага ўніверсітэту AGH марсаход «Кальман» для выканання задач місіяў на Марсе. Гэты марсаход заняў першае месца на сёлетнім Еўрапейскім конкурсе касмічных робатаў Rover Challenge.
IAR/яс