Пераважная большасць з іх – людзі, невядомыя шырокай грамадскасці. Ці «папулярнасць» палітвязню дапамагае, ці беларусы надалей аказваюць фінансавую падтрымку сем’ям палітвязняў ды інш. Пра гэта мы паразмаўлялі з прадстаўніцай ініцыятывы politzek.me.
Пра частку палітвязняў мы ведаем шмат, нават пра тое, што адбываецца з імі за кратамі. У гэтым шмат працы іх родных, якія прыкладаюць мноства намаганняў, каб інфармацыя пра іх блізкіх не сышла з павесткі дня. Усё ж гэта невялікая колькасць з усёй лічбы палітычназняволеных. Ці прысутнасць у інфармацыйнай прасторы дапамагае людзям за кратамі? Ці наадварот прыцягвае больш клопатаў?
Іна Кавалёнак адзначае: тое, што сёння з’яўляецца бяспечным, заўтра такім можа не быць. Універсальнага рэцэпту няма. Усё ж часта вядомасць працуе як своеасаблівая абарона.
-На нейкім этапе чалавека за інтэрв’ю могуць пасадзіць, а ў іншай сітуацыя публічна выказанае меркаванне не дазволіць яго/яе пасадзіць. Універсальнага рэцэпту няма, але ёсць факты, што публічнасць можна дапамагчы. Рашэнне прымаецца кожным асабіста. Гатовы ён на рызыку, ці не гатовы.
Пасля пачатку вайны ва Украіне праваабарончыя арганізацыі звярталі ўвагу на тое, што знізіўся памер фінансавай дапамогі сем’ям палітвязняў. Іна Кавалёнак адзначае, што цяпер сітуацыя выглядае крыху лепш, магчымасці для дапамогі захаваліся. Профільныя ініцыятывы стала распавядаюць, як можна дапамагаць. На думку актывісткі, у гэтай справе важны нават кожны рэпост, ці нават адзін сказ пра палітвязняў.
-Магчыма нехта, хто пабачыць ваш пост ці выказванне, захоча напрамую дапамагчы палітвязням, бо гэтыя магчымасці надалей ёсць. Глабальная сітуацыя заўсёды будзе складанай, але ёсць рэчы, якія ў нашых сілах. І я заклікаю імі карыстацца.
Сітуацыя з ліставаннем выглядае кепска. Лістоў ад палітзняволеных даходзіць мала, як і толькі зрэдку даходзяць лісты ад тых, хто палітвязняў хоча падтрымаць. Літаральна нядаўна спынілася ініцыятыва «Лісты ў клетку» па прычыне таго, што лісты звычайна не даходзілі. Іна Кавалёнак расказвае, што ў лістах, які ўсё ж прыходзяць з-за кратаў, ёсць словы ўдзячнасці, асабліва незнаёмцам.
-У камеры ў вас абмежаваныя любыя эмоцыі, не гаворачы пра добрыя. Але калі піша незнаёмы, то гэта пачуццё, што атрымліваеш падарунак ад Дзеда Мароза. Гэта можа зрабіць два-тры дні палітвязня. І такія сведчанні мы атрымлівае дагэтуль.
Пісаць лісты да палітвязняў, распаўсюджваць нават асобныя сказы з атрыманых лістоў Іна Кавалёнак вельмі заахвочвае. Часта асоба, якая не напісала ніводнага ліста, бярэ прыклад са знаёмых, якія гэта ўжо зрабілі.
Рэпрэсіі не спыняюцца – гэта факт. Найбольшую ўвагу на сябе звяртаюць прысуды па 15 гадоў. Іна Кавалёнак усё ж звяртае ўвагу на аб’ёмнасць праблемы. Значная частка прысудаў не ажно такая вялікая, надалей прысуджаецца хімія, што ў параўнанні з 15 гадамі калоніі здаецца не на столькі жахлівым.
Што мы ведаем пра палітвязняў? У гэтак званай «рэвалюцыйнай справе» быў асуджаны 22-гадовы Акіхіра Гаеўскі-Ханада. Іна Кавалёнак звяртае ўвагу, што вельмі цяжка нават расказаць, за што яго затрымалі.
-Але нам дастаткова ведаць яго апошняе слова. Акіхіру затрымалі ва ўзросце 20-ці гадоў. Яго мама была, а можа і надалей з’яўляецца супрацоўніцай японскага пасольства ў Мінску, тата – паважаны чалавек. Апошняе слова Акіхіры – гэта слова вельмі адукаванага чалавека. Ён расказвае пра Левіафана, прыводзіць цытаты з разумных кніг. Няма нават упэўненасці, што людзі, да якіх ён звяртаўся, зразумелі яго. Я думаю, важна разумець менавіта гэта. Мала таго, што прадстаўнікі розных узростаў і прафесій цяпер за кратамі, гэта людзі, пра якіх мы часта не ведаем шмат, але тое, што ведаем, выклікае павагу і сімпатыю.
Па стане на 22 верасня, у Беларусі 1637 палітзняволены (politzek.me).
ав
слухайце аўдыё