Беларуская Служба

У Беларусь – без візаў. Ехаць туды аднак не рэкамендуецца

24.09.2022 11:21
Пра рух на польска-беларускай мяжы піша беларускі грамадска-культурны штомесячнік «Часопіс».
Granica polsko-białoruska
Granica polsko-białoruskawww.strazgraniczna.pl

Нечакана 1 ліпеня да 31 снежня ўрад у Мінску ўвёў бязвіз для грамадзян Польшчы. Такі ход укладаецца ў прапаганду Лукашэнкі. Ён падпісаў гэты ўказ, каб, як цынічна растлумачыў, «захаваць добрасуседскія адносіны». Калі Польшча ставіць на мяжы высокі жалезны плот, Беларусь запрашае палякаў. Пры гэтым Лукашэнка адкрыта абвінавачвае ўлады ў Варшаве ў тым, што яны імкнуцца перасоўваць межы і прылучыць да сябе заходнюю частку Беларусі.

Адзіны дарожны пераход, пра які можа з Польшчы дабрацца ў Беларусь гэта Баброўнікі – Бераставіца.
Спрошчаным рэжымам пераходу беларускай мяжы карыстаюцца не турысты, а перш за ўсё пакупнікі больш таннага паліва. Паколькі літр бензіну ў Польшчы каштуе 7 злотых, то ў Беларусі ў пералічэнні – 3 злотых.
Міністэрства замежных справаў Польшчы не рэкамендуе сваім грамадзянам ехаць у Беларусь. МЗС папярэджвае, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі і, напрыклад, закрыцця межаў, эвакуацыя палякаў можа быць складанай.

Ёсць яшчэ і іншая пагроза. «Часопіс» папярэджвае, што беларускія спецслужбы адсочваюць аўтараў крытычных допісаў у сацсетках у адрас беларускага рэжыму і Расіі. У іх багажы раптам памежнікі могуць «знайсці» мяшочак наркотыкаў ці іншай кантрабанды.

яс