У рамках «Выхадных з беларускай культурай» у Гданьску, якія наладзіла Беларускае культурнае таварыства «Хатка», прайшлі дзве аўтарскія сустрэчы з беларускім гісторыкам, пісьменнікам, паэтам, першым лаўрэатам літаратурнай прэміі горада Гданьска «Еўрапейскі паэт свабоды» Уладзімірам Арловым, кніжны кірмаш ды канцэрт беларускіх гуртоў «Дом Сувязі» і «Лейбонік».
Уладзімір Арлоў у маналогу, прысвечаным псіхалогіі творчасці, распавёў пра тое, як нараджаюцца кнігі, а таксама прэзентаваў кнігу «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» ды новае дапоўненае выданне легендарнага ўжо «Ордэна Белай Мышы».
Намеснік старшыні Таварыства «Хатка» Раман Шчэрбаў лічыць, што такія імпрэзы вельмі патрэбныя беларусам, якія апынуліся ў Гданьску.
слухайце аўдыё
.
.
.