Беларуская Служба

Жыхар Вейгерава мае 15,2 млн долараў даўгоў

28.09.2022 13:12
Агулам запазычанасці палякаў перавышаюць 755 мільёнаў злотых (151 млн долараў).
.
Грошы.Photo:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэкордны даўжнік, 49-гадовы жыхар Вейгерава, не заплаціў прысуджаных яму 76 мільёнаў злотых (15,2 млн долараў) – паведамляе Дзяржаўны рэестр даўгоў. Агулам запазычанасці палякаў перавышаюць 755 мільёнаў злотых (151 млн долараў) чытаем на сайце Interia.pl.

На канец жніўня 2022 года ў базе даных Дзяржаўнага рэестру доўгу налічвалася амаль 163 тыс. людзей, якія пратэрміноўваюць выплату запазычанасці перад польскім правасуддзем.

Суды ўносяць даўжнікоў у базы эканамічнай інфармацыі

Масава суды сталі ўносіць даўжнікоў у базы эканамічнай інфармацыі з 2017 года. Тады Міністэрствам юстыцыі была створана спецыяльная платформа, якая спрашчае і паскарае гэтую працэдуру.

Сярэдняя пратэрмінаваная запазычанасць аднаго даўжніка складае 4,6 тысячы злоты (920 долараў). Найбольшую запазычанасць перад судамі маюць жыхары Мазовіі, Памор'я і Сілезіі. 

Больш за палову ўсёй пратэрмінаванай запазычанасці (55%) складаюць запазычанасці ў гарадах з больш чым 50-тысячным насельніцтвам.

«Больш за ўсё праблем з пагашэннем запазычанасці ў судовым парадку маюць мужчыны, якія складаюць 87 працэнтаў ад усіх даўжнікоў». З улікам узросту даўжнікоў найбольшую пратэрміноўку маюць людзі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў, паведамляе Interia.

яс