Вучоныя ўжо ведаюць, што стала прычынай смерці Тадэвуша Касцюшкі. Нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША забіў не тыф і не пнеўманія, як меркавалася раней, а, хутчэй за ўсё, запаленне эндакардыту, унутранай часткі сардэчнай мышцы, выкліканае бактэрыяй C. acnes (Cutibacterium acnes) – такія высновы даследчыцкай групы пад кіраўніцтвам прафесараў з Медычнага ўніверсітэту ў Вроцлаве, аб чым паведамляе Niezalezna.pl.
Сэрца Тадэвуша Касцюшкі захоўваецца ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Група экспертаў правяла аналізы сабраных пробаў. І адкрыла наяўнасць бактэрый у тканцы сэрца Касцюшкі, а працэс заражэння Cutibacterium acnes адбываўся ўнутры органа, а не на яго паверхні, што выклікала хуткае пагаршэнне здароўя і ў выніку смерць.
Тадэвуш Касцюшка памёр 15 кастрычніка 1817 года ва ўзросце 71 года. Бальзамаванае цела Касцюшкі было прывезена ў Польшчу ўжо пасля вяртання незалежнасці і пахавана ў саркафагу на Вавэлі ў Кракаве. У адпаведнасці з традыцыяй эпохі рамантызму, сэрца Касцюшкі, паводле завяшчання нябожчыка, было загорнутае ў чорную шаўковую тканіну, пакладзена на драўляную талерку, закрыта ў слоіку, напоўненым этылавым спіртам, і было перададзена Эміліі Зельтнер, дачцэ Францішка Зельтнера, у доме якога жыў Касцюшка.
Інстытут генетыкі чалавека Польскай акадэміі навук у Познані паведаміў, што прысутнасць геному бактэрыі Cutibacterium acnes была выяўлена ў пробах як воску, так і драўніны, якія мелі кантакт з сэрцам.
Дзіўна, што тэарэтычна вельмі нявінная бактэрыя, якой з'яўляецца C. acnes, звычайна адказная за адносна банальныя праблемы са скурай, стала верагоднай прычынай смерці Касцюшкі, чалавека, які звыкся да доўгіх гадоў нягод і працы на фронце вайны, – адзначаецца ў выснове экспертаў.
нг