Беларуская Служба

Беларуская школка online у Нямеччыне навучае дзяцей і падтрымлівае беларускіх настаўнікаў

29.09.2022 16:41
У школцы Наталлі Дзінкель навучаюцца малыя беларусы, раскіданыя па ўсім свеце.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Victoria_rt

Ужо ў XXI стагоддзі па ўсёй Еўропе па палітычных але таксама і па эканамічных прычынах раз’ехаліся сотні тысячаў беларусаў. Найбольшая хваля эміграцыі звязаная безумоўна з жахлівымі рэпрэсіямі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі асабліва пасля выбараў 2020 году.

Людзі з'язджаюць цэлымі сем’ямі, разам з дзецьмі, якім цяпер патрэбна забяспечыць адукацыю. Пажадана на роднай мове.

У Нямеччыне ўжо нейкі час працуе беларуская школка online, якую арганізавала Наталля Дзінкель. Летнік дзеці праводзілі на польскім Падляшшы.

Паслухайце гутарку са сп. Наталляй, якую запісаў Яраслаў Іванюк.