Беларуская Служба

У Польшчы адбываецца акцыя раздачы саджанцаў дрэваў

30.09.2022 13:12
Чым больш лясоў і зелені, тым лепшае здароўе жыхароў краіны.
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

У чацвёрты раз польская арганізацыя «Дзяржаўныя лясы» ладзіць акцыю раздачы саджанцаў дрэваў. Іх можна атрымліваць 29 і 30 верасня ў лясніцтвах – нагадвае выданне Sieci.

У акцыі, якая адбываецца па ўсёй краіне, удзельнічае між іншым прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкаю Агатай. У лясніцтвах у наяўнасці саджанцы дрэваў розных парод, у некаторых можна атрымаць таксама кусты. Спецыялісты нагадваюць, што дрэвы найлепш саджаць восенню або ранняй вясной, тады яны лепш прыжываюцца на новым месце. А прэс-сакратар «Дзяржаўных лясоў» Міхал Гзоўскі прапануе, каб саджаць дрэва з нагоды таксама важных сямейных падзей, на прыклад, нараджэння дзяцей. У польскай культуры гэта важны сімвалічны абавязак. І сама пасадка дрэва – гэта выдатная нагода для сустрэчы і сумеснай працы членаў сям’і.

Чым больш лясоў і зелені, тым лепшае здароўе жыхароў краіны. Паводле дзяржаўнай праграмы, да 2050 года 33% паверхні Польшчы павінны пакрываць лясы (у 2020 – 30%). Аднак ёсць перашкода – недахоп грунту для пасадкі лесу. Таму ў канцы мінулага года «Дзяржаўныя лясы» пачалі акцыю па набыцці новых тэрыторый пад лесапасадкі. Акцыя #SadziMY – гэта крок у добрым напрамку – каб у Польшчы расло яшчэ больш дрэваў.

нг