Беларуская Служба

Вірус RS вельмі небяспечныя для дзяцей, перасцерагаюць эксперты

06.10.2022 07:45
Маленькія дзеці часцей за ўсё заражаюцца згаданым вірусам ад іншых членаў сям'і.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць інфекцый, выкліканых рознымі вірусамі, павялічваецца ў асенне-зімовы перыяд. Рэспіраторна-сінцыцыяльны вірус чалавека (RSV), які выклікае інфекцыі дыхальных шляхоў, вельмі небяспечны для неданошаных дзяцей, а таксама для дзяцей з прыроджанымі парокамі сэрца і нервова-цягліцавымі захворваннямі.

Медыкі-спецыялісты і арганізацыі пацыентаў спрабуюць пашырыць праграму імунізацыі, то бок падачу гатовых антыцелаў большай колькасці дзяцей.

Нацыянальны кансультант у галіне неанаталогіі, прафесар Эва Хэльвіх(Ewa Helwich) падкрэсліла, што маленькія дзеці часцей за ўсё заражаюцца згаданым вірусам ад іншых членаў сямʼі:

- Вірус RS найбольш небяспечны для наймалодшых. Ён больш небяспечны, чым вірус SARS-CoV-2 і вірус грыпу. Ён перадаецца наймалодшым членам сям’і ад старэйшых братоў і сясцёр.
Эва Хэльвіх падкрэсліла, што вельмі важная імунізацыя і захаванне правіл гігіены ў асяроддзі самых маленькіх дзяцей.

Восенню ў мінулым годзе было шмат захворванняў і шпіталізацый дзяцей з-за інфекцый, выкліканых рэспіраторна-сінцыцыяльным вірусам. Зараз у дзіцячых аддзяленнях найбольш дзяцей, якія хварэюць COVID-19.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Навукоўцы з Ваеннай тэхнічнай акадэміі распрацавалі VR-акуляры для жаўнераў

15.09.2022 10:35
Надоечы праект атрымаў узнагароду польскага Мінабароны, як адна з самых цікавых прапаноў для арміі.