Беларуская Служба

Польскія навукоўцы даказалі, што адзін з відаў моху праіснаваў у Антарктыдзе два мільёны гадоў

04.01.2023 16:01
Вынікі працы каманды польскіх навукоўцаў дапамогуць спрагназаваць, як біяразнастайнасць адрэагуе на змены клімату.
мохRosZie/pixabay.com/CC0 Public Domain

Адзін з відаў моху (Syntrichia sarconeurum) захаваўся ў Антарктыдзе прынамсі два мільёны гадоў – даказалі польскія навукоўцы. «Гэта значны ўклад у разуменне гісторыі біяразнастайнасці Антарктыкі», – лічыць доктар Міхал Ронік’ер з Інстытута батанікі Польскай акадэміі навук у Кракаве.

Вынікі працы каманды польскіх навукоўцаў былі апублікаваныя ў «Journal of Biogeography». Яны дапамогуць спрагназаваць, як біяразнастайнасць адрэагуе на змены клімату.

Імхі з'яўляюцца асноўным кампанентам расліннага покрыва Антарктыкі. Даўно вядома, што яны валодаюць выдатнай фізіялагічнай здольнасцю пераносіць стрэс, звязаны з нізкімі тэмпературамі і сухасцю навакольнага асяроддзя. Нягледзячы на далікатную структуру, яны могуць заставацца жывымі сотні гадоў.

Аднак, як кажа Міхал Ронік’ер, навукоўцы «задумоўваліся, наколькі далёка распаўсюджваецца іх здольнасць выжыць у Антарктыдзе, і перш за ўсё на антарктычным кантыненце«.

Да нядаўняга часу дамінуючай была гіпотэза поўнага вымірання антарктычнай біёты ў гістарычныя ледавіковыя перыяды, але даследаванні бесхрыбтовых давалі надзею, што нават падчас ледавіковых пікаў – калі кліматычныя ўмовы былі самымі экстрэмальнымі – некаторыя арганізмы перажылі.
Міхал Ронік’ер кажа, што даследаванне зʼяўляецца важным укладам у рэканструкцыю падрабязнай гісторыі папуляцый моху. Яны таксама дапамогуць спрагназаваць, як біяразнастайнасць адрэагуе на змены клімату.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Навукоўцы б'юць трывогу з-за светлавога смогу

23.12.2022 08:01
Светлавое забруджванне негатыўна ўплывае на здароўе людзей і паводзіны дзікай жывёлы, пераконваюць навукоўцы.