Беларуская Служба

Навукоўцы б'юць трывогу з-за светлавога смогу

23.12.2022 08:01
Светлавое забруджванне негатыўна ўплывае на здароўе людзей і паводзіны дзікай жывёлы, пераконваюць навукоўцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Электрыфікацыя прадоўжыла наш дзень, адначасова забруджваючы начное неба і парушаючы наш натуральны біялагічны гадзіннік. Даследаванні, праведзеныя ва ўніверсітэце Эксетэра(Exeter), паказваюць, што за апошнія 25 гадоў светлавое забруджванне павялічылася ажно на 49%. Штучнага асвятлення асабліва шмат у асенне-зімовым сезоне, калі дзень становіцца карацейшым.

Міжнародная асацыяцыя цёмнага неба (IDA) – гэта група астраномаў, якія абʼядналіся, каб прапагандаваць у сродках масавай інфармацыі праблему светлавога забруджвання, якая расце з кожным годам.

«Светлавы смог негатыўна ўплывае на здароўе людзей і паводзіны дзікай жывёлы», – тлумачыць  філосаф Павел Мараўскі. Светлавое забруджванне, па дадзеных асацыяцыі, расце ва ўсім свеце ў два разы хутчэй, чым рост сусветнага насельніцтва. Сёння 8 з 10 чалавек жывуць пад забруджаным начным святлом небам.

Эвалюцыя забяспечыла нас натуральным сутачным цыклам, які рэгулюецца асноўнымі адносінамі, якія існуюць у прыродзе, гэта: святло – цемра. Светлавы смог, які ствараецца штучнымі крыніцамі святла, парушае гэты цыкл як у людзей, так і ў жывёлы. Гэта ўплывае на ўзровень гармонаў або рэпрадуктыўныя працэсы. Між тым, некаторыя віды палююць, размнажаюцца, мігруюць і ўпадаюць у спячку ў цемры, а інтэнсіўная яркасць ночы парушае іх нармальныя паводзіны.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Нягледзячы на вялікую актыўнасць, веды маладых палякаў пра сацсеткі павярхоўныя

15.12.2022 09:31
Сёлета польскія вучні ўпершыню прынялі ўдзел у IT Fitness Test Вышаградскай групы.