Васіль Еўдакімаў з’ехаў з Беларусі ў Вялікабрытанію ў пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя. Ён адразу трапіў у адну з самых прэстыжных юрыдычных кантор Лондана.
На працягу нейкага часу Васіль кіраваў працамі Згуртавання Беларусаў Вялікабрытаніі, а да мінулага году ўзначальваў Англа-Беларускае Таварыства. Цяпер з'яўляецца намеснікам старшыні гэтай арганізацыі.
Васіль Еўдакімаў лічыць, што брытанцы не шмат ведаюць пра беларусаў, а да жыхароў Цэнтральнай Еўропы ставяцца даволі паблажліва.
Слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле аўдыё
Яраслаў Іванюк