Беларуская Служба

Ужо 70% палякаў патрабуе, каб украінскія бежанцы вярнуліся ў сваю дзяржаву

21.08.2023 15:56
Пры гэтым бальшыня жыхароў Польшчы надалей мяркуе, што трэба дапамагаць Украіне.
      ,       .
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Украіны з Расіяй, у Польшчу прыбылі сотні тысяч украінскіх уцекачоў.фота: Damian Pankowiec/Shutterstock

Украінцы ў Польшчы перасталі быць проста адной са шматлікіх нацыянальных меншасцяў, а сталі кімсьці сярэднім паміж госцем і гаспадаром. Гэта, у сваю чаргу, прымушае задумацца, ці Польшча без згоды саміх палякаў пераўтварылася ў двухнацыянальную дзяржаву – чытаем у выданні Do Rzeczy.

Змена нацыянальнай структуры польскага грамадства, верагодна, будзе найбольш трывалай, хоць і ненаўмыснай, спадчынай кіравання партыі «Права і справядлівасць». Галоўнай праблемай застаецца адсутнасць доўгатэрміновай стратэгіі, звязанай з наплывам бежанцаў. Спецыяльны акт даваў ім права на 18 месяцаў легальнага пражывання ў Польшчы і мноства спецыяльных прывілеяў (уключаючы доступ да дзяржаўных паслуг, фінансавую падтрымку, выхад на рынак працы на асаблівых умовах), але праз некаторы час Сейм прыняў папраўку да закона, які падаўжае гэты тэрмін да 4 сакавіка будучага года.

Ад самага пачатку было зразумела, што раней ці пазней могуць пачацца праблемы. Паміж палякамі ды ўкраінцамі нарастаюць антаганізмы. Няма дня, каб не паявіліся фэйк-ньюсы, якія настройваюць прадстаўнікоў двух нацыянальнасцяў варожа адзін да аднаго. Да гэтае пары не было маштабных пратэстаў на гэтым фоне, але яны могуць пачацца. Ужо 70% палякаў патрабуе, каб украінцы вярнуліся ў сваю дзяржаву, хоць бальшыня жыхароў Польшчы надалей мяркуе, што трэба дапамагаць Украіне. На думку аўтара артыкулу, у Польшчы паўстаў «нацыянальны гордзіеў вузел» – у сувязі з вайной немагчыма проста адправіць бежанцаў назад у свае дамы. Гэтую праблему можна будзе вырашыць толькі пасля завяршэння вайны.

нг